Выстава «Terragraphica» ў Мінску

04.04.2023 - 23.04.2023 18:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) ад 5 рублёў

4 сакавіка а 18-й у Палацы мастацтваў адкрываецца выстава «Terragraphica», дзе можна пабачыць графічныя творы мноства знакамітых мастакоў — ад Пабла Пікаса да Валерыя Славука.



Дата: 4 красавіка

Час: 18.00

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск


Выстава «Terragraphica» ставіць сабой задачу прыадчыніць для гледача дзверы ў неверагодны свет графікі і пазнаёміць яго з лепшымі мастакамі-графікамі, якія складаюць залаты фонд сусветнага мастацтва.

Сярод аўтараў — вядомыя шырокай публіцы імёны: Пабла Пікаса, Сальвадор Далі, Уільям Хогарт, Напалеон Орда, Осіп Цадкін і Марк Шагал;

мастакі, якія заклалі падмурак сучаснай графікі — Альбін Бруноўскі, Душан Каллай, Уладзімір Гажовіч, Вальтэр Валянціні;

класікі беларускай школы графікі — Анатоль Тычына, Сямён Герус, Васіль Шаранговіч, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Басалыга, Валерый Славук, Леў Алімаў;

 а таксама прадстаўнікі новай хвалі еўрапейскай графікі — Нунцыё Гіліна, Уладзімір Зуеў, Катарына Ваўрова, Юльян Іарданаў, Тамура Шыгекі і многія іншыя.

На выстаўцы можна пабачыць больш за 300 твораў графікі з прыватных калекцый, а таксама зборы Беларускага саюза мастакоў, якія ахопліваюць час ад другой паловы XVIII стагоддзя да нашых дзён.

Куратар — Аляксандр Зінкевіч.

Выстава працуе да 23 красавіка.

 У дзень адкрыцця ўваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ