Выстава Уладзіміра Шапавалава «The play of light» у Вільні

24.10.2024 - 10.11.2024 19:00 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation
 

 У чацвер, 24 кастрычніка, у CreateCulture Space адкрываецца выстава Уладзіміра Шапавалава «The play of light».






Дата: 24 кастрычніка

Час: 19.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




Экспазіцыя расказвае гледачу не столькі пра архітэктуру і ландшафты, колькі пра ўражанні ад сустрэчы з імі. 

Творы спадара Уладзіміра змяшчаюць рэчаіснасць, пакідаючы ў ёй зацішнае месца, у якім можна схавацца і разам з мастаком назіраць за тым, што адбываецца. 

Гэтая кранальная рэчаіснасць — з расколінамі, шурпатасцю — нагадвае нам пра нашыя сустрэчы з падобнымі кутамі, вуліцамі, краявідамі. Бо менавіта гэта часцей за ўсё замацоўваецца ў памяці.


Уладзімір Шапавалаў нарадзіўся ў Мінску ў 1989 годзе. Вучыўся ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 




Удзел — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ