Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

29.09.2023 - 13.11.2023 17:00 - 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Шагала, 5а) Бясплатнае

У пятніцу, 29 верасня а 17-й, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкываецца выстава мастацкай спадчыны Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры.



Дата: 29 верасня

Час: 17.00

Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Шагала, 5а, Віцебск 


Пісьменнік захапляўся маляваннем з дзяцінства. 


У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. 

Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна і там некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях. 

Родныя з дзяцінства мясціны, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя здзекі, працэс засваення аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах пад Мінскам — усё гэта «схапіў» аловак Васіля Быкава. 

На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» можна пабачыць менавіта такія працы. 


Працуе выстава па 13 лістапада.






Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ