Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 - 12.04.2026 15:00 - 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8) Бясплатнае
У чацвер, 19 сакавіка, у абласным цэнтры народнай творчасці адкрываецца выстава «Велікодны падарунак» у рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».

Каля 100 удзельнікаў з 17 раёнаў Гродзеншчыны прадставяць свае работы, аб’яднаныя тэматыкай надыходзячага Вялікадня.

Калекцыі традыцыйных і сучасных велікодных яек, вербы з водарам калосся i сухацветаў, святочныя кошыкі і паштоўкі, дэкаратыўныя пано і выставачныя кампазіцыі — сотні вырабаў раскажуць аб мясцовых традыцыях важнага хрысціянскага свята, духоўных каштоўнасцях нашых продкаў і бязмежным таленце майстроў-сучаснікаў.

Выстава працягнецца да 12 красавіка.

Білетная каса: +375 33 655 87 58 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ