Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 - 03.05.2026 18:00 - 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а) Бясплатнае
25 сакавіка, у арт-гасцёўні «Высокае месца» адкрываецца рэтраспектыўная выстава жывапісу і графікі Валерыя Талкачова «Цёплае святло», прысвечаная памяці мастака.

Валерый Талкачоў валодаў рэдкім дарам — ён фіксаваў стан паветра і мігаценне святла, якое змяняе штодзённасць. У яго палотнах святло становіцца метафарай жыцця, шчырасці і душэўнага цяпла, якое мастак шчодра дарыў навакольным.

Экспазіцыя ўяўляе сабой рэтраспектыўны погляд на творчасць майстра, аб’ядноўваючы жывапісныя палотны, акварэль і графіку розных перыядаў, даючы магчымасць гледачу прасачыць працаёмкі і доўгі шлях мастака ў пошуку ўласнага погляду на свет.

Гледачы ўбачаць знакамітыя краявіды і нацюрморты Талкачова, дзе класічная алейная тэхніка набывае асаблівую мяккасць і глыбіню.

На выставе прадстаўлена больш за 50 знакавых работ мастака: ад ранніх палотнаў да спелых пейзажаў і нацюрмортаў, дзе класічная школа сустракаецца з імпрэсіяністычнай мяккасцю.

Адмысловае месца ў экспазіцыі займае графічны блок: малюнкі і эскізы да карцін. Графічныя работы дэманструюць лаканічнасць і дакладнасць, дапаўняючы жывапісную частку выставы новымі гранямі яго таленту.

Выстава працягнецца па 3 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

12.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ