Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 - 19.07.2026 17:00 - 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37) Бясплатнае
У пятніцу, 19 чэрвеня, у музеі Бялыніцкага-Бірулі адкрываецца выстава гомельскай мастачкі Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны».

Выстава уяўляе сабой даследаванне судакранання аўтаркі з рэальнасцю.

Разнастайнасць сюжэтаў і тэхнічных прыёмаў, яркасць каларыту з’яўляюцца адметнымі рысамі творчасці спадарыні Лізаветы.

Свабодна валодаючы тэхнікай акадэмічнага малюнка, мастачка робіць акцэнт на сімволіцы і вытанчаных сэнсавых сюжэтах.

Яе творам уласцівыя інтэлектуальны падыход да каларыту, экспрэсіўнасць формы і колеру, глыбокая прапрацоўка фактуры палатна.

Выстава працягнецца па 19 ліпеня.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

20.06.2026 (11:00 - 13:00) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ