Выстава Вольгі Якубоўскай «МАЛЮЮ НАША ЖЫЦЦЁ» ў Варшаве

16.12.2022 - 13.01.2023 17:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатнае

У пятніцу, 16 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Малюю наша жыццё» аўтаркі ўсім вядомых коцікаў-беларусаў Вольгі Якубоўскай.



Дата: 16 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава  


Усе мы былі проста беларусамі да 2020 году. Жылі, працавалі, малявалі. Але падзеі жніўня перавярнулі нашае жыццё, і пачалася новая эпоха змен.

Так у жыцці Вольгі з’явіліся «Коцікі Свабоды». Пазітыўныя героі, коцікі, супрацьстаяць ваўкам; беларусы-коцікі, падтрымліваюць сваіх змагароў за правы і свабоды.

Усе героі і сюжэты нашага новага жыцця адлюстраваны ў гэтых карцінах. Па іх лёгка прасачыць летапіс падзей нашага новага часу.

То прыходзьце паглядзець на нашае жыццё спагадлівымі вачыма спадарыні Вольгі.

Выстава працуе па 13 студзеня.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ