Выстава вясновых кветак у мінскім батанічным садзе

01.03.2024 - 10.03.2024 11:00 - 17:00 Выставачны павільён, Батанічны сад (вул. Сурганава, 4б) Бясплатнае

З 1 па 10 сакавіка ў батанічным садзе — выстава вясновых кветак.

Вас парадуюць грацыёзныя гіяцынты, далікатныя крокусы, сонечныя нарцысы і, вядома ж, чароўныя цюльпаны.

У гэтым годзе будзе больш за 70 гатункаў цюльпанаў, 60 гатункаў гіяцынтаў і рознакаляровыя гатункі крокусаў.

На выставе можна будзе набыць расліны ў гаршчках у падарунак каханым.

1, 2 і 3 сакавіка з 13:00 да 14:00 у межах выставы пройдуць сустрэчы з куратаркай калекцый цюльпанаў і гіяцынтаў Юліяй Рыжанковай.

Вы даведаецеся:

— як захаваць цыбульныя пасля цвіцення;

— якія гатункі лепш выбіраць для «выганкі»;

— агратэхніка вырошчвання цыбульных.

8, 9 і 10 сакавіка з 13.00 да 14.00 пройдзе творчы практыкум «Букет з шышак».

На практыкуме вы можаце:

— развіць навыкі фларыстыкі;

— праявіць крэатыў у каляровым афармленні;

— стварыць непаўторны букет з шышак;

— забраць свой букет з сабой.

Запіс на сустрэчу не патрэбны — проста прыходзьце.

Кошт практыкума — 5 р.

Дадаткова аплачваецца ўваходны білет у батанічны сад. Набыць білеты можна ў касе батанічнага сада.

Дата: з 1 па 10 сакавіка

Час: з 11.00 да 17.00

Месца: выставачны павільён, батанічны сад, вул. Сурганава, 4б, Мінск


Вам можа быць цікава

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ