Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Віцебску

27.07.2022 - 04.09.2022 17:00 - 19:00 Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Генерала Белабародава, 5) 3 рублі

27 ліпеня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрываецца выстава прац выпускнікоў Мінскага мастацкага каледжа імя Глебава «3/4 стагоддзя». Прымеркаваная яна да 75-годдзя каледжа.



Дата: 27 ліпеня

Час: 17.00

Месца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, вул. Генерала Белабародава, 5, Віцебск


3/4 стагоддзя — менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання «Глебаўкі». Тут станавіліся мастакамі Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч.


На выставе можна пабачыць больш за 50твораў выпускнікоў каледжа: жывапіс, графіку, скульптуру і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Падчас выставы адбудуцца сустрэчы з выпускнікамі «Глебаўкі», якія раз’ехаліся па розных кутках Беларусі і свету.


Працуе выстава па 4 верасня. Завітвайце!





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

«Triangle» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ