Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 150 рублёў

У пятніцу, 21 лістапада, у музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынаецца курс выцінанкі з Кацярынай Масэ. У гэты ж дзень распачне працу выстава аўтарскіх твораў Кацярыны Масэ.


Курс навучання будзе складацца з 5 сустрэч, якія спалучаць у сабе тэорыю і практыку.

Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускай выцінанкі і яе асаблівасцямі, паглыбяцца ў філасофскія і духоўныя аспекты гэтага мастацтва і навучацца вырабляць выцінанкі ўласнаручна.

Спярша папрактыкуецеся ў выцінанні паводле старажытных узораў і тэхнік, а пасля створыце свае аўтарскія мастацкія працы.

Каб працэс навучання быў як мага больш цэласным і лагічным, важна прысутнічаць на ўсіх занятках курса.

Усе матэрыялы і інструменты дадуць.

Вядоўца - Кацярына Масэ, мастачка, паэтка, мовазнаўца. Займаецца выцінанкай каля шасці гадоў, стварае як класічныя карціны ў тэхніцы выцінанкі, так і вялікафарматныя выцінаныя палотны.

Кошт курса з 5 сустрэч - 150 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 17 363 56 21.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

06.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Аляксандр Баль у Варшаве

08.03.2026 (19:00 - 20:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ