Welcome Market у Брэсце

05.11.2022 - 06.11.2022 14:00 - 20:00 арт-прастора «Мір» (вул. Камсамольская, 25/5) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 5 і 6 лістапада, завітайце ў арт-прастору «Мір» на Welcome Market.



Дата: 5 і 6 лістапада

Час: з 14.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «Мір», вул. Камсамольская, 25/5 (злева ад кінатэатра «Мір»), Брэст

Берасцейскія рамеснікі, мастакі, творцы ды чарадзеі крафту збяруцца на кірмаш, дзе можна прыдбаць прыгожага, смачнага, утульнага ды прыемнага на зіму ды восень.

Адзенне, сувеніры, кераміка, карысныя ды прыгожыя аксесуары, вытанчаныя ўпрыгожанні на любы густ, свечкі ды іншыя файныя штукі для дому — усё, чым можна зрабіць гэтую восень утульнейшай і прыемнейшай, чакае вас тут.

А таксама добрая музыка і спагадлівая атмасфера.

Прыходзьце сагравацца сэрцам! Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ