Ягадная кулага. Кулінарны майстар-клас

06.07.2017 19:00 - 19:00 Рэстаран "У старого мельника" (вул. Скрыганава, 6а (ст.м. Маладзёжная)) Уваход вольны

06.07.2017

19.00

Рэстаран “У старого мельника”, вул. Скрыганава, 6а (ст.м. Маладзёжная)

(Увага! Пакуль рэстаран працуе пад вывескай папярэдняй установы “Орегано”).

Уваход вольны

З язычніцкіх часоў у беларускай кухні захавалася ягадная кулага, якую традыцыйна гатавалі на Купалле як рытуальную страву. Гэта выдатная ежа, якая цалкам пасуе для вегатарыянскага харчавання, альбо тым, хто трымаецца пастоў, але хоча смачна есці, ці тым, хто жадае замяніць папулярны смузі чымсьці сваім-родненькім.

Як гатаваць? Як падаваць? З чым спалучаць?

Кожны чацвер сакрэтамі кулінарнай справы дзеліцца шэф-кухар, эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык, якая сардэчна запрашае ўсіх цікаўных.

Майстар-клас бясплатны, а ў ягоных удзельнікаў будзе магчымасць замовіць кулагу са зніжкай 30%. Акрамя гэтага будзе розыгрыш камплімента ад установы.

Папярэдні запіс не абавязковы, аднак вельмі пажаданы. Зрабіць гэта можна па тэлефоне: +3752917170 50


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ