Як паступіць на беларускую філалогію ў Варшаўскі ўніверсітэт? Сустрэча ў Варшаве

05.09.2023 17:00 - 19:00 Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Добра 55) Бясплатнае

 У аўторак, 5 верасня, завітайце на Дзень адчыненых дзвярэй кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.



 Дата: 5 верасня 

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Добра 55 (зала 2.511, 2 паверх, шэрая частка будынку), Варшава 



Тут прэзентуюць кірунак «беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы».


На сустрэчы даведаецеся: 


Чым цікавы кірунак «беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы» для абітурыентаў? 


Якія магчымасці паступлення ёсць для беларусаў, якія апынуліся ў Польшчы? 


Якія трэба падрыхтаваць дакументы і як зарэгістравацца на прыёмную камісію? 


Якія ёсць стыпендыі і зніжкі для студэнтаў? 


Ці патрэбны вынікі ЦТ? 


Рыхтуйце і свае пытаннечкі, задасьцё іх пасля сустрэчы. 



Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ