Які турызм у Горках: абмяркоўваем разам з “Будзьма!”

08.11.2018 18:00 - 18:00 Моладзевы культурна-забаўляльны цэнтр “Амфітэатр” (г. Горкі, Мічурына, 4а) Уваход Вольны

Чым Горкі і Горацкі раён можа зацікавіць сённяшняга турыста-суайчынніка і турыста-замежніка? Высветлім гэта 8 лістапада на афлайнавым ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Турызм, як сёння любяць казаць, бывае розны: культурніцкі, экалагічны, падзейны, гастранамічны, медыцынскі, паломніцкі, прыгодніцкі… Крытэры і падыходы кожны вызначае для сябе сам.

Што ж цікавага могуць прапанаваць Горкі турыстам? Запрашаем высветліць гэта 8 лістапада разам з адмыслоўцамі ў сферы турызму, краязнаўства, культуры, маркетынгу на адмысловым афлайнавым ток-шоў пад назвай “Турыстычная прывабнасць горада: якія моцныя бакі маюць Горкі?”.

Гаворка будзе ісці ў трох кірунках:

гарадское асяроддзе і турыстычная інфраструктура: як горад сустракае сваіх гасцей і наколькі ўтульна ім на вуліцах Горак?

гістарычна-культурніцкая спадчына: што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі?

падзейны турызм: якія мерапрыемствы прэтэндуюць на званне візітоўкі горада?

Запрашаюцца ўсе цікаўныя!

Дата: 8 лістапада (чацвер).

Месца: канферэнц-зала моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра “Амфітэатр” па адрасе:  Горкі, Мічурына, 4а.

Пачатак: 18:00.

Падзея ў Facebook i Вконтакте


Вам можа быць цікава

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ