Якімі шляхамі вяртаецца гістарычна-культурная спадчына у Беларусь? — абмяркаванне ў Магілёве

05.12.2013 18:00 - 20:00 “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63; аўд. 806-807) Бясплатнае

 

Вяртаць і як вяртаць? — вось у чым пытанні на новым ток-шоу кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прысвечаным магчымасцям пошуку і вяртання страчаных нацыянальных культурніцкіх каштоўнасцяў у краіну.

5 снежня ў Магілёве на адкрытай дыскусіі “Вяртанне культурна-гістарычнай спадчыны ў Рэспубліку Беларусь: удзел грамадскасці” ў цэнтры грамадскай ўвагі — магчымасці і перашкоды ў гэтай справе. Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае паразважаць на прыкладах некалькіх гісторый поспеху, на якія Магілёў параўнальна багаты, аб тым, што і як варта рабіць, каб каштоўнасці, што вызначалі нацыянальную культурніцкую адметнасць нашай зямлі ў мінулыя часы, былі вернутыя на Радзіму. Як ставіцца да таго, што велізарная колькасць дзяржаўных дакументаў, выданняў і твораў мастацтва знаходзіцца ў прыватных калекцыях за мяжой? Як увогуле праблема вяртання гэтай спадчыны ўплывае на нашае грамадства? Свае меркаванні агучаць эксперты Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў, Аляксандр Сабодзін, Ігар Пушкін. Далучыцца да дыскусіі можа кожны цікаўны!

Месца правядзення: г. Магілёў, вул. Ленінская, 63, “Тэхнапарк”, аўд. 806-807.

Пачатак: 18:00.

Даведкі: (029) 310-93-09, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Творчая сустрэча з Марыяй Богдан у Мінску

11.07.2025 (18:00 - 20:00) галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ