Янка Купала і грошы: куратарская экскурсія ў музеі Купалы

20.10.2022 18:30 - 19:30 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 3 рублі

У чацвер, 20 кастрычніка, у музеі Янкі Купалы — куратарская экскурсія на дужа незвычайную тэму: «Купала і грошы».



Дата: 20 кастрычніка

Час: 18.30

Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск


Даследчыца Юлія Латушкова раскрые валютныя таямніцы:

Што за ганарар атрымаў за кнігу Янка Купала?

Што азначае «пай у 10 рублёў золатам» для ўваходу ў Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне»?

Ці вялікі быў заробак, налічаны Янку Купалу як супрацоўніку Акадэмічнага цэнтру?


Вы даведаецеся ўсё пра грошы-грошыкі-грашулечкі ў жыцці Янкі Купалы.

І кошт — усяго 3 рублі.


Але ж папярэдне запішыцеся на лекцыю па тэлефоне +375 29 316 04 08.





Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Багі і героі Старажытнай Грэцыі ў афортах Іагана Генрыха Цішбейна» ў Мінску

24.04.2026 17:00 - 08.05.2026 18:00 Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ