Яўген Барышнікаў – акустыка ў Гародні

26.11.2017 19:00 - 19:00 прастора "Цудоўня" (вул. Вялікая Траецкая, 14) Неабходна рэгістрацыя

26 лістапада, 19.00
Прастора этнакрамы “Цудоўня”* (вул. Вялікая Траецкая, 14)
А Яўген Барышнікаў (родам са Слоніма, які ён вельмі шануе, цяпер – Менск) – неверагодна шматгранны спадар. Паэт, гітарыст, спявак, дудар і даследчык дударства Беларусі, рухавік Дударскага клуба і дударскіх вечарын, дызайнер, сябра “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” і безліч яшчэ хто таленавіты. Ну а кожная яго песня – гэта роздум, з глыбокім карэннем, музычны і паэтычны, непаўторны.

“Дарога да мора” – акустычны выступ пра шлях чалавека ад самых вытокаў да марскога вусця і далей на край зямлі.

Што тут казаць, прыходзьце ў лістападаўскі вечар слухаць пра жыццё, мары і мора.

Падрабязнасці тут і па тэлефоне +375336232616.

Запіс для камфортнага размяшчэння https://goo.gl/forms/Nh640rqOfVsLSOPW2

*Этнакрама “Цудоўня” – крама рэчаў ручной работы ў цэнтры Горадні.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах

16.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ