Юбілейная выстава Ігара Арлова

06.07.2016 17:00 - 17:00 Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) Бясплатнае

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца  адкрыццё юбілейнай выставы Ігара Арлова, прымеркаванай да 60-годдзя з дня нараджэння мастака.

Ігар Васільевіч Арлоў  (1956 – 2015). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1975), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1984), Творчыя акадэмічныя майстэрні  Акадэміі мастацтваў у Мінску (1987). Вучыўся ў А. Малішэўскага, Г. Вашчанкі, М. Савіцкага, І. Стасевіча. З 1982 г. удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 г.

Працаваў у галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты «Баба Нюша», «Скульптар Ю. Палякоў», «Пасля канцэрта», «Іванавіч», «Стары»; пейзажы «Шчодрасць зямлі», «Смерч», «Пейзаж з сухімі дрэвамі», «Зіма», «Захад сонца», «Заазер’е»; кампазіцыі «Бежанцы», «За зямлю родную», «Боль Лівана».

Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, прыватных зборах Галандыі, Польшчы, Германіі, Францыі, Ізраіля і ЗША.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Тыдзень майстар-класаў "Палітра майстэрства" ў Гродне (6+)

27.10.2025 14:00 - 31.10.2025 19:00 Цэнтр раместваў "Спадчына" (вул. Рэйманта, 12)

Palina ў Таліне

30.10.2025 (19:00 - 21:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tänav 7)

Хэлоўін у Варшаве

31.10.2025 (19:00 - 22:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Андрусь Такінданг у Кракаве

02.11.2025 (19:30 - 21:30) Chicago Bar (Sławkowska, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ