Юбілейная выстава Мікалая Несцярэўскага

06.07.2016 08:00 - 17:00 Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) Бясплатнае

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца  адкрыццё юбілейнай выставы Мікалая Несцярэўскага, прымеркаванай да 85-годдзя мастака.

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі нарадзіўся 31.03.1931 у вёсцы Бацюты Беластоцкага ваяводства (Польшча).  Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969). Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка, В. Гаўрылава. З 1969 г. удзельнік мастацкіх выстаў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1985 г.

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладного мастацтва (кераміка), а таксама станковага жывапісу. Асноўныя творы: дэкаратыўнае пано «Францыск Скарына», «Лявоніха»; скульптуры «Каваль», «Жняя», «На кірмаш», «Птушкалоў», «Спявачка»; сасуды «Барон», «Поры года», «Куманцы»; кампазіцыі «Юбілейная», «Дажынкі»; дэкаратыўныя пласты «Здароўе», «З народнага жыцця», «Народныя гульні».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Дзятлаўскім  дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Жыве і працуе ў Мінску.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава Рыгора Несцерава "З чыстага ліста" ў Мінску

06.11.2025 11:00 - 30.11.2025 20:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Чытальня ТБМ у Лодзі

08.11.2025 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

"Intelligency" ў Берліне

22.11.2025 (19:00 - 21:00) Kvartira Nr. 62 (Lübbener Str. 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ