«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

20.06.2026 12:00 - 12:00 ля гатэля «Тураў+» 190 BYN
У пазанаступныя выходныя, 20 і 21 чэрвеня, у нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч самых загадкавых жыхароў лесу — барсукоў!

Прапануюць выправіцца ў захапляльнае падарожжа ў свет самых мілых, пацешных, загадкавых, рэдкіх і ўтойлівых жывёлак.

Вас чакае:

  • Дзікая лекцыя «Жыццё барсучынае» (а лекцыі ў «Прыпяцкім» заўсёды ачмурэнна цікавыя!)
  • Квэст «Барсучыны гарадок» — вырашыце загадкі, галаваломкі і знойдзеце «барсучыны горад».
  • Вячэрняя экскурсія «Усім барсук!» - пройдзецеся па вячэрнім лесе, палюбуецеся пейзажамі, убачыце жылое барсуковае мястэчка і на месцы вывучыце, як яно ўладкавана. Па лесе будуць гуляць 1,5-2 гадзіны, пройдуць каля 3-4 км.
  • Пасля вячэрняга вогнішча, уначы адправяцца ў закінутую вёску адведаць «Хату барсука». Магчыма, сустрэнеце соў і пачуеце ваўкоў.
  • Пікнік ля вогнішча «Сыты барсук» — з пачастункамі, танцамі і конкурсамі.
  • Майстар-клас «Барсучок» — возьмеце ўдзел у майстар-класе па роспісе перніка і намалюеце свайго любімага барсучка.
  • Ранішняя экскурсія з барсуком па палескім лесе.


Кошт удзелу:

Дарослыя — 190 рублёў + 5 рублёў эказбор. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям’і — 170 рублёў.

Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад!

Іншыя падрабязнасці чытайце ў адпаведным пасце.

Запісацца можна па нумарах:

+375 29 629 44 51
+375 29 125 00 95



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ