Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч у Осла

04.04.2023 19:30 - 21:00 BLÅ (Brenneriveien 9c) 50 крон

У аўторак, 4 красавіка, беларускія літаратары Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч запрашаюць на літаратурную сустрэчу ў Осла.



Дата: 4 красавіка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: BLÅ, Brenneriveien 9c, Осла


Як несці спадчыну радзімы ў эміграцыі? Калі Дантэ быў вымушаны жыць у выгнанні, удалечыні ад сваёй каханай Фларэнцыі, ён напісаў «Боскую камедыю». Калі Авідый быў сасланы з любімага Рыма ў Томі, ён напісаў Трыстыю.

Паэты і пісьменнікі нярэдка даюць плён у эміграцыі. Але што насамрэч значыць быць аўтсайдэрам? Што значыць пісаць на вывучанай мове, калі ты адарваны ад свайго свету і культурнай спадчыны роднага горада?

Будуць гутаркі пра літаратуру і Беларусь, а таксама чытанні вершаў ды ўрыўкаў прозы. (Падборку вершаў Юліі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча адмыслова пераклала з беларускай на нарвежскую мову Марына Гобель.)

Мадэратарка — паэтка Арыэль Розэ. 

Уваход — 50 нарвежскіх крон.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ