Заняткі для дзяцей “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

08.09.2018 14:00 - 14:00 Нацыянальная бібліятэка (прасп. Незалежнасцi, 116) 4 руб. 50 кап.

Запрашаем 8 верасня дзетак 5–7 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”.

Бібліятэка – гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Дзецям будзе прапанавана паглядзець на бібліятэку не толькі як карыстальнікам. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, спрабаваць адшукаць кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка.

Асаблівая ўвага будзе нададзена музею кнігі і міжнароднай выставе “Буквары народаў свету”, якая прымеркавана да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”. Маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца таксама з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры і ўбачаць кнігі беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак мерапрыемства а 14-й гадзіне.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ