Жанчыны ў жыцці Янкі Купалы: лекцыя ў Мінску

27.10.2022 18:30 - 19:30 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 6 рублёў

У чацвер, 27 кастрычніка, у музеі Янкі Купалы найгарачэйшая і найцікавейшая лекцыя з усяго цыклу аповедаў пра лёс паэта: гэтым разам пагавораць пра жанчын у ягоным жыцці!



Дата: 27 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск 


У гэты вечар:

Паспрабуем уявіць, якой была Бянігна Іванаўна Луцэвіч — маці паэта;

Пагаворым пра спадарожніцу жыцця паэта, заснавальніцу музея Уладзіславу Луцэвіч;

Успомнім і пра загадкавую асобу, «каханку» Купалы — Паўліну Мядзёлку;

Узгадаем сясцёр і пляменніц дзядзькі Янкі;

Даведаемся, каму паэт прысвячаў свае творы. Вы ўбачыце прадметы гардэроба, аксэсуары і асабістыя рэчы гэтых цудоўных жанчын.


Лектарка — Карына Рагачэўская, старэйшая навуковая супрацоўніца музея.

Квіткі: дарослыя — 6 рублёў; студэнты — 4.50 рублі. І калі ласка, папярэдне запішыцеся па тэлефоне +375 29 316 04 08.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) Ратуша (вул. Ленінская, 1А)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ