Анлайн-імпрэза "Жарсці Караткевіча"

07.12.2025 14:00 - 15:20 Анлайн Бясплатна

У нядзелю, 7 снежня, Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае на анлайн-імпрэзу Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай "Жарсці Караткевіча" да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.


Вас чакае спектакль, створаны на падставе дакументаў, лістоў, успамінаў і сведчанняў.

Вы даведаецеся:

- як Караткевіч змагаўся з цэнзурай, каб надрукаваць свой першы гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха";

- як ён настойваў, каб убачыў свет эпас "Каласы пад сярпом тваім", дзе героі рыхтуюць паўстанне 1863–64 гг.;

- каго Караткевіч кахаў і з кім сябраваў, хто яму перашкаджаў і хто стаў яго анёлам-ахоўнікам.

Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін.

У праграме - малавядомыя вершы, урыўкі з прозы, артыкулаў і лістоў.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

14.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ