Прэзентацыя фотакнігі Аляксея Ждановіча "Viet Nam" у Варшаве

19.12.2025 19:00 - 20:30 Pracownia Duży Pokój (Warecka 4/6) Бясплатна

У пятніцу, 19 снежня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі фатографа Аляксея Ждановіча "Viet Nam".


"Кніга Viet Nam" - гэта спроба падглядзець жыццё, што цячэ ў гэтай цалкам рознай і насычанай эмоцыямі краіне. Iмкненне зафiксаваць неўсвядомленыя моманты і дакладна пастаўленыя выпадковасці, калі камера становіцца працягам блукаючага погляду.

Гэта не гід і не справаздача, а дарога, у якой позірк ідзе наперадзе слоў. Mộc Châu, Nha Trang, Sài Gòn - не як пункты маршруту, а як подых, як мімаходныя станы, дзе недакладнасць становіцца дакладнай, а выпадковасць - наўмыснай.

Аляксей Ждановіч – беларускі фатограф, нарадзіўся ў Віцебску, Беларусь. З 2022 года жыве ў Варшаве. Здымае на стужку больш за 20 гадоў.

Сустрэча будзе праходзіць на беларускай/рускай мовах.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Пукст у Познані

21.01.2026 (20:00 - 21:30) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Сустрэча з Кацярынай Гліністай у Мінску

24.01.2026 (16:00 - 17:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 (16:00 - 18:00) 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ