Жывая Бібліятэка да Дня правоў чалавека

10.12.2020 18:30 - 21:00 Zoom Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая

10 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” з нагоды Дня правоў чалавека запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, накіраваную на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Гэта незвычайная бібліятэка, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед.

Кожная Кніга мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды.

Жывая Бібліятэка - нязвыклы фармат для цікавых размоў!

У вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.

У Дзень правоў чалавека ў вас будзе магчымасць з першых вуснаў даведацца пра стан кавідных шпіталеў, дзейнасць праваабаронцаў, рэлакацыю і неабходнасць клопату пра сваё псіхічнае здароўе ў наш час.

Кнігі:

Праваабаронца - Андрэй

Рэлакацыя з дзецьмі - Наста

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг з ковіднага шпіталя - Алена

Лекар-псіхіятр - Наста.

Калі: 10 снежня (чацвер), 18:30 – 21:00

Дзе: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfyLIgBiDxRgzBTROg6OEPBrt5SqmQ7Xcs05ANNnvC1RULMow/viewform

Канец рэгістрацыі — 9 снежня а 23:59.


Больш на сайце: https://humanlibrary.by/event/zhyvaya-bibliyateka-da-dnya-pravou-chalaveka-2020/


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ