"Жывая бібліятэка" ў Вільні

13.12.2025 12:00 - 16:00 Новы корпус ЕГУ (Savanorių pr. 28) Бясплатна

У суботу, 13 снежня, суполка "Іншыя" запрашае на "Жывую бібліятэку", прымеркаваную да Дня правоў чалавека.


"Жывая бібліятэка" падобная да звычайнай: чытачы прыходзяць, запаўняюць чытацкі білет, але кнігі ў бібліятэцы - жывыя людзі. 

Кожная Кніга мае сваю гісторыю: адметную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, незвычайны лад жыцця або ўнікальны досвед.

На сустрэчы з Кнігай вас чакаюць 30 хвілін жывой, бяспечнай і паважлівай размовы ў групе, дзе можна задаваць пытанні, слухаць і адкрываць новае.

За мерапрыемства можна паспець наведаць некалькі такіх сустрэч.

Мовы мерапрыемства - беларуская, руская.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Юры Стыльскі ў Вільні

23.01.2026 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Kurwadziki і Алесь Дзянісаў у Вільні

07.02.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ