Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 - 21.03.2026 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

У сераду, 25 лютага, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава народных майстрых пісанкі Вольгі Хачковай і Ганны Клімовіч «Знакі жыцця».


Аснова экспазіцыі – пісанкі, зробленыя у лепшых традыцыях беларускай і агульнаславянскай культуры.

Тут прадстаўленыя рэплікі яек 1920-1930–х і 1970–х гадоў, якія зберагаюцца ў фондах Гродзенскага гісторыка-краязнаўчага музея, славянская класічная пісанка, датаваная рознымі стагоддзямі, унікальная калекцыя рэплік пісанак Гродзенскай губерні ХІХ-ХХ ст., таксама прадстаўлены аўтарскія распрацоўкі.

Экспазіцыю выстаўкі дапаўняюць яйкі з гліны, дрэва, саломы і лазы.

Упершыню майстрыхі прадстаўляюць вузканакіраваную тэматыку. Да гэтай выставы рыхтавалася тэма «Карагод»: вывучаліся фальклорныя традыцыі ваджэння карагодаў на розных святах каляндарна-абрадавага цыклу.

Працуе выстава да 21 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

19.06.2026 (20:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ