• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым

Пачатак: 24.06 (13:00)
Канец: 24.06 (18:00)
Культ.центр “Корпус”
(Мінск, пр. Машэрава, 9, корпус 8)
Кошт: Уваход вольны
Google

Ох, гэтыя летнія турботы! Вы вырашаецце куды ехаць у адпачынак ці якую частку гардэроба аднавіць. Але, як вы глядзіце, калі прапанаваць вам аднавіць сваё ўспрыманне свету? І разам са старымі чаравікамі выкінуць з вашага жыцця і пэўныя стэрэатыпы? Зацікавіліся? Тады вам з намі! Што мы Вам параім? Чытыць Кнігі. Толькі не звычайныя – Жывыя! Жывыя Кнігі – гэта людзі, якія гатовы шчыра падзеліцца з вамі сваімі поглядамі, думкамі, вопытам і эмоцыямі.

Зусім не дарэмна мы называем людзей кнігамі, бо адбывацца усе гэта будзе ў Жывой Бібліятэцы. Калі вы яшчэ не знаёмы, то Жывая Бібліятэка – гэта фармат накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве праз размову з Іншым. На ёй Вы без цяжкасцяў зможаце выбраць Кнігу, якая вам спадабаецца, і “прачытаць” яе. Для чытання вам спатрэбіцца толькі вольны час. Калі ён у вас ёсць, то ўжо 24 чэрвеня вы атрымаеце картку чытача, выбераце кнігу і без асаблівых цяжкасцяў зможаце атрымліваць асалоду ад працесу. Больш даведацца пра праект можна на нашым сайце humanlibrary.by.

Ну што, зоймемся пазакласным чытаннем?

Калi: 24 чэрвеня

Час: 13.00 – 18.00

Дзе: Культ.центр “Корпус”, пр. Машэрава, 9, корпус 8.

Уваход вольны! Але па жаданні можна прайсці рэгістрацыю загадзя і атрымаць каталог кніг перад мерыпрыемствам, каб азнаёміцца з змесцівам нашай Бібліятэкі.

Жывая Бібліятэка праходзіць у межах фестываля “Самаход”. Фестываль прысвечаны першаму бязвізаваму лету між ЕЗ і Беларуссю. Ён адбудзецца 24–25 чэрвеня і будзе напоўнены цікавымі лекцыямі, разнастайнымі даскусіямі і выступамі музыкаў. Болей пра фестываль можна даведацца на сайце samahod.by.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на [email protected].

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип