Зміцер Лукашук і Піт Паўлаў у Рыме

20.05.2025 18:30 - 21:00 (Via Galilei, 53) Бясплатнае

 

20 траўня, у аўторак, Зміцер Лукашук прэзентуе ў Рыме трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».






У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія спадар Зміцер правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне.

Гэтым разам сярод герояў кнігі і прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, і беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі.

Да ўсяго, сярод герояў кнігі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны.


Кампанію складзе Піт Паўлаў. Ён выступіць з акустычным канцэртам — душэўна, шчыра і вельмі па-беларуску.


Уваход, выглядае, вольны.



Вам можа быць цікава

Фотавыстава Сяргея Тарасюка «Мая душа ў пейзажы» ў Гродне

20.06.2025 17:30 - 07.07.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień» у Варшаве

26.06.2025 20:00 - 06.07.2025 23:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ