ZnaROCK & Zanzibar

23.05.2019 20:00 - 22:00 TNT Rock Club (вул.Рэвалюцыйная, 9) Уваход вольны

ZnaROCK (ад беларускага слова "знарок" - спецыяльна, з якой-н. мэтай) - ска-панк каманда з Менску! У сваіх песнях пад соусам ска-панку, дыска-СКА і полькі-тапатухі прапагандуе ідэі кансюмарызму, патэрналізму, нігілізму, талерантнасці і ксенафобіі. Пачыналі з лёгкай акустычнай музыкі, але ўсё больш набліжаюцца па гучанні да індустрыяльнага металу і гамбрынізму.

ZANZIBAR — Аёў motherfuckers! Мы - фармацыя ZANZIBAR - банда вясёлых хуліганаў у масках з Менску! Хлопчыкі і дзяўчынкі, дарослыя і малыя п*здзюкі, простыя працоўныя і ітэлігенцыя, бамжы і тру рыч-біч, мы заўжды радыя вам. Прыпаўзайце, прылятайце, слухайце і адрывайцеся пад нашыя цяжкія рыфакі, жорсткія біты і шчыльную электроншчыну, якая лупіць дакладна ў кропку. Мы раздаем так, што вакол робіцца горача, весела і шумна як пры ракетна-бомбавым удары! Хардкор вам у хату!

Пачатак у 20.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ