“Зялёныя святкі. Провады русалкі” ў Строчыцах

06.06.2015 14:00 - 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту (Мінскі р-н, п.а. Азярцо (тэрыторыя музея)) Бясплатнае

06 чэрвеня 2015 года з 14:00 да 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту , студэнты кафедры этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў запрашаюць усіх, кто цікавіцца  і шануе традыцыйную  народную  культуру на мерапрыемства “Зялёныя святкі. Провады русалкі”.

Традыцыйна беларусы штогод святкавалі провады вясны і сустрэчу лета. Гэты абрад меў назву “Зялёныя святкі”. Гэтыя святкі доўжыліся некалькі тыдняў. Адзін з іх меў назву “Провады русалкі”.

Па ўяўленняў некаторых беларусаў, русалкі – гэта душы памёршых дзетак, якія былі нехрышчонымі, душы тапельнікаў, а таксама людзей загінуўшых на русальным тыдні. Яны, быццам бы, жывуць у азёрах і рэках, адкуль выходзяць адзін раз у год пасля Тройцы, і на працыгу тыдня бавяцца, гуляюць на палях, у гаях, каля рэк і азёраў. Гэты тыдзень так і называецца ў народным календары – русальны.

Абрад “Провады русалкі” праводзіўся дзеля таго, каб вывесці русалку падалей ў поле, як мага далей ад чалавека і асабліва ад дзяцей, каб яна іх не пужала і тым больш не заманіла іх ў раку ці возера.

Сёлета мы ўзялі за ўзор абрад “Провады русалкі” з вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Рэканструкцыю гэтага абрада будзе прадэманстравана ў Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту. Абрад будзе ладзіцца як моцамі супрацоўнікаў музея, гэтак і заўчаснымі партнёрамі музея – кафедрай этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 60 000 руб., вучняў – 30 000 руб., для навучэнцаў ВНУ, ССНУ – 50 000 руб.,

для пенсіянераў – 40 000 руб., “сямейны квіток” – 150 000 руб.,

дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату: наведванне карчмы, пабыццё сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса працуе  з 11.00 да 18.00.

 

etna.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ