Прэзентацыя праекта «Жывая бібліятэка» у Вільні

08.11.2025 12:00 - 16:00 Paviljonas (Pylimo g. 21B) Бясплатна

8 лістапада ўдзельні_цы курса «Рабі смела», ад арганизации «Іншыя», прадстаўляюць свой першы праект — «Жывую бібліятэку» ў Вільні.


«Жывая бібліятэка» падобная да звычайнай: Чытачы прыходзяць, запаўняюць чытацкі білет, але кнігі ў нашай бібліятэцы — жывыя людзі. Кожная Кніга мае сваю гісторыю: адметную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, незвычайны лад жыцця або ўнікальны досвед.

Сустрэча Чытачоў з Кнігамі адбудзецца ў фармаце размовы, дзе можна будзе задаваць пытанні, якія цікавяць, у камфортнай атмасферы, што спрыяе паразуменню і адкрытасці.


Удзел бясплатны. Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ