Шаноўныя сябры! Мы радыя павіншаваць пераможцаў фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”
Андрэй Рогач (“Людзі Беларусі”), Святлана Станкевіч (“Будзьма еўрапецйамі!”) і Юры Макарчук (“Краіна Беларусь”) будуць узнагароджаныя персанальнымі сайтамі. Урачыстасць адбудзецца ў кінатэатры “Цэнтральны” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 13) 27 траўня а 13-й гадзіне.
Фота Андрэя Рогача
Фота Святланы Станкевіч
Фота Юрыя Макарчука
***
Па выніках усяго фотаконкурсу, які доўжыўся пяць месяцаў, “золата” атрымлівае Андрэй Рогач. У трох намінацыях ягоныя работы адзначаныя журы чатыры разы: два фотаздымкі ў намінацыі “Людзі Беларусі”, адзін — у “Будзьма еўрапейцамі” і адзін — у “Краіна Беларусь”.
Яшчэ тры аўтары цягам конкурсу адзначаліся па два разы: Святлана Станкевіч, Сяргей Міхальчук і Юры Макарчук.
Тым не менш, умоўнае “срэбра” аддаецца аднаму аўтару — Юрыю Макарчуку, бо ягоныя працы адзначаныя двойчы ў адной намінацыі — “Краіна Беларусь”.
Хоць работы Сяргея Міхальчука (“Людзі Беларусі”, “Краіна Беларусь”) і Святланы Станкевіч (“Людзі Беларусі”, “Будзьма еўрапейцамі”) двойчы адзначаліся ў розных намінацыях, “бронза” аддаецца Святлане Станкевіч, бо ейная работа – па-за канкурэнцыяй у намінацыі “Будзьма еўрапейцамі” (побач толькі лідэр конкурсу Андрэй Рогач).
Журы адмыслова адзначыла работы Julia_fox, Аляксандра Шульгача, Аляксея Дужага і Алеся Прышывалкі. Гл. фотаздымкі.
Цалкам спіс адзначаных цягам конкурсу аўтараў выглядае так:
“Людзі Беларусі”:
Сяргей Міхальчук, Андрэй Рогач, Святлана Станкевіч, Андрэй Рогач, Уладзімір Матораў, Аляксандр Шульгач, Julia_fox, Аксана Лунінец, Palasatka.
“Будзьма еўрапейцамі”:
Наста Лойка, Уладзіслаў Мігдалёнак, Валдзіс Фугаш, Святлана Станкевіч, Павел Давідоўскі, Андрэй Рогач.
“Краіна Беларусь”:
Віталь Бразоўскі, Аляксей Дзямчук, Сяргей Міхальчук, Стася, MagiciaN, Аляксей Дуж (Міхал), Юры Макарчук, Юры Макарчук, Алесь Прышывалка, Андрэй Рогач, Вольга Еўтухова.
Вынікі першага туру фотаконкурсу.
Вынікі другога туру фотаконкурсу.