• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.03.2021 | Каляндар

Каляндар на 1-7 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і як “пасланне ў бутэльцы” для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

1 сакавіка

У 1881 годзе загінуў першы беларускі тэрарыст Ігнат Грынявіцкі.

Грынявіцкі паходзіў са шляхецкай сям’і, лічыў сябе літвінам. Падчас навучання ў Пецярбургу захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. Ад 1879-га – сябар партыі “Народная воля”, заснавальнік яе беларускай філіі.

Забойтсва цара Ігнатам Грынявіцкім.jpeg

У 1880-м Грынявіцкі пакінуў інстытут і перайшоў на нелегальнае становішча. Зрабіў сабе новыя дакументы – “ператварыўся” ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Тады ж пачаў рыхтавацца да забойства Аляксандра ІІ – сачыў за яго пераездамі, планаваў дэталі тэракту.

1 сакавіка кінуў бомбу: ад выбуху загінулі і цар, і сам забойца. 25-гадовы Грынявіцкі ведаў, што ідзе на смерць, пра што напісаў у сваім запавеце, дадаўшы: “Раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…” Забойства адносна ліберальнага цара, які адмяніў прыгоннае права, стала для Расіі пачаткам рэакцыі і “закручвання гаек” на доўгія гады.

2 сакавіка

У 1562 годзе нарадзіўся Крыштаф Мікалай Дарагастайскі.

Паходзіў з аднаго з топавых магнацкіх родаў ВКЛ. Вучыўся ў Еўропе, шмат падарожнічаў, ваяваў добраахвотнікам у Нідэрландах. Найбольш любіў Італію, нават атрымаў ганаровае грамадзянства Венецыі. Там жа захапіўся коньмі, якія сталі ягонай любоўю на ўсё жыццё.

У ВКЛ займаўся дзяржаўнымі і вайсковымі справамі: ваяваў у Лівонскай вайне, пазней – са шведамі. Калі не мог удзельнічаць сам, то “купляў” і высылаў на вайну наёмнікаў. Сучаснікі ўспаміналі яго як смелага байца, які працягваў бой, будучы паранены тройчы. Быў прыхільнікам “пашыранай уніі” – агульнай дзяржавы для ВКЛ, Польшчы і Масковіі.

Дарагастайскі першым у рэгіёне даследаваў тэму коней, напісаў чатырохтомнік “Гіпіка” (Кракаў, 1603 г.). Аўтар уклаў у працу максімум ведаў на тэму для свайго часу: ад асаблівасцяў язды да ветэрынарных пытанняў. Яшчэ пісаў пра прычыны хваробы Баторыя, перакладаў з грэцкай і лаціны, пакінуў некалькі літаратурных твораў.

3 сакавіка

У 1930 годзе пачаўся вываз “раскулачаных” сялянаў з Беларусі ў Сібір.

Рашэнне пра “рашучую барацьбу з кулацтвам як класам” было агучанае Сталіным напрыканцы 1929-га. Сама кампанія трывала ў 1930–1931 гадах. Да “кулакоў” ужывалі тры меры: расстрэл, вываз у Сібір ці Казахстан, высылка ў працоўныя калоніі ў сваім рэгіёне.

“Кулаком” мог лічыцца кожны селянін, які меў зямлю, коней, працоўны інвентар ці парабкаў. Уладу не цікавіла, што чалавек зарабіў усё цяжкай працай: калі заможны – значыць, “вораг”. Па ўсім Саюзе лік ішоў на мільёны людзей, у якіх адабралі ўсё майно і саслалі ў нялюдскія ўмовы з жонкамі і дзецьмі. Вялікая доля высланых гінула па дарозе ці ў першыя гады высылкі.

Раскулачванне.jpg

Адным з вынікаў гэтай неаб’яўленай вайны са сваім народам стаў страшэнны голад пачатку 1930-х: тых, хто ўмеў працаваць на зямлі, проста не засталося. Кампанія тэрору супраць сялянаў стала моцным ударам па генафондзе, спарадзіла дэмаграфічную яміну, якую пазней было “зручна” спісваць на Другую сусветную.

4 сакавіка

У 1932 годзе ў Пінску нарадзіўся Рышард Капусцінскі.

Бацька ў рангу паручніка ўдзельнічаў у кампаніі 1939 года, трапіў у палон, але збег дадому. Сям’я была змушаная пераехаць углыб Польшчы, занятай немцамі, каб пазбегнуць пераследу савецкай улады. Там Рышард атрымаў адукацыю і стаў журналістам.

Капусцінскі зрабіў сабе імя як журналіст-міжнароднік: пісаў пра розныя краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Быў сведкам падзення манархіі ў Эфіопіі, пра што напісаў кнігу “Імператар”. У іншай працы – “Падарожжы з Герадотам” – сумясціў аповед антычнага класіка з гісторыямі пра сучасны стан тых самых мясцінаў.

Ужо будучы вядомым, Капусцінскі падтрымаў “Салідарнасць”. У Польшчы яго перасталі друкаваць, затое пачалі на Захадзе. Далей былі шматлікія ўзнагароды, прэміі, статус “імператара рэпартажу”… Аб’ехаўшы ў прамым сэнсе ўвесь свет, Капусцінскі памятаў сваю малую радзіму: “Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы”.

5 сакавіка

У 1910 годзе нарадзіўся Аўген Калубовіч.

Паходзіў з Рагачоўшчыны, бацька быў службоўцам. Вучыўся ў педтэхнікуме, але ўжо ў 20-гадовым узросце быў арыштаваны. Прычынай стала нібыта прыналежнасць да таемнай арганізацыі. Калубовіча асудзілі на тры гады: Вішарскія лагеры, Дальлаг, Бамлаг… У Беларусь вярнуўся ў 1933 годзе, працаваў настаўнікам.

У 1941-м быў мабілізаваны, ваяваў, трапіў у палон пад Масквой. Змог вярнуцца ў Мінск, супрацоўнічаў з немцамі. Уваходзіў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР), дзе адказваў за пытанні культуры і прэсы. Выступаў на ІІ Усебеларускім з’ездзе. У збройных фармаваннях ці карных аперацыях удзелу не браў.

Аўген Калубовіч.jpg

У 1944-м быў змушаны эміграваць: спачатку ў Нямеччыну, пасля ў ЗША. Там стаў вядомы як аўтар гістарычных прац: “Айцы БССР і іхны лёс”, “Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, успамінаў “На крыжовай дарозе”. Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Кліўлендзе.

6 сакавіка

У 1937 нарадзіўся мастак-плакатыст Уладзімір Крукоўскі.

Яшчэ ў часы “застою” Крукоўскі ствараў патрыятычныя плакаты на нацыянальную тэматыку, якія не ўпісваліся ў савецкую ідэалагічную канву. Сярод іх – вобраз “Маці Беларусі” ў намітцы, з мячом і калоссем у руках. У часы перабудовы далучыўся да Беларускага Народнага Фронту – нацыянальная тэматыка нарэшце стала актуальнай.

Менавіта Крукоўскі разам з Яўгенам Куліком стварыў эталоны для дзяржаўнага герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга. Паводле іншых вядомых мастакоў, ужо гэтай працы было б дастаткова, каб упісаць сваё імя ў гісторыю. Тады ж, у пачатку 1990-х, Крукоўскі працаваў над эскізамі талераў – аднаго з варыянтаў беларускай валюты.

У пазнейшыя часы яго творы час ад часу здымалі з выставаў па “загадзе зверху”. Крукоўскага гэта не спыняла: акрамя жывапісу ён займаўся пісаннем артыкулаў на тэму мастацтва і гісторыі. Сёння Уладзіміру Якаўлевічу 84, мае дваіх дзяцей, жыве і працуе ў Мінску.

7 сакавіка

У 1781 годзе нарадзіўся віленскі выдавец Юзаф Завадскі.

Выдавецкай справе вучыўся ў Вроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў сваё выдавецтва. У 1805 у рукі Завадскага перайшоў сапраўды скарб – друкарня Віленскага ўніверсітэта, якую ён уключыў у свой бізнес.

Хутка Завадскі стаў самым буйным выдаўцом у горадзе, які выпускаў не толькі кнігі, але і газеты, календары, універсітэцкія падручнікі. У ягоным уладанні былі таксама кніжныя крамы ў Вільні і Варшаве. Большасць пісьменнікаў, паэтаў ды навукоўцаў з рэгіёна друкавалася менавіта тут – у тым ліку Адам Міцкевіч. Дарэчы, Завадскі, як і Міцкевіч, быў масонам.

Юзаф Завадскі.jpg

Пасля смерці Завадскага ў 1839 годзе “выдавецкую імперыю” атрымаў ягоны сын – бізнес стаў сямейным. Выдавецтва Завадскага з нязменнай назвай працавала ажно да 1939-га года, пакуль не было адабрана ў нашчадкаў Юзафа (“нацыяналізаванае”) савецкай уладай.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип