1 і 2 мая у Тэль-Авіве адбудзецца прэм’ера спектакля па беларускай п’есе «Любое месца, дзе засталіся сляды»

1 і 2 мая ў Тэль-Авіве ў тэатры “Маленькі” адбудзецца прэм’ера спектакля па п’есе драматурга з Мінска Марыі Бяльковіч. Сюжэт п’есы пабудаваны на выратаванні галоўнай гераіні, а настойлівае жаданне яе ратавальнікаў бачыць у ёй не чалавека, а ахвяру, якая сведчыць аб жудасных падзеях, выяўляюць межы чалавечай свядомасці, піша reform.by.


П’еса напісаная на чатырох мовах (руская, беларуская, украінская, іўрыт). 

П’еса ўвайшла ў шорт-ліст драматургічнай прэміі РТБД «ІІ Дзея», у шорт-ліст міжнароднай незалежнай драматургічнай прэміі «Любімаўка-2022», у спіс рэкамендаваных да пастаноўкі паводле драматургічнай прэміі г. Быдгошч «Аўрора-2022», у шорт-ліст драматургічнай прэміі «Рэмарка-2022».

Спасылка на квіткі.