1 мая – ударнымі тэмпамі па мясцінах Гарадзеншчыны!

1 мая гарадзенскія сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзяць сяброўскае падарожжа па мясцінах Гарадзеншчыны.

hrszrazh01-03

Будзе адолены наступны маршрут: Гародня – Мількаўшчына – Дэмбрава – Iшчална – Вялікае Мажэйкава – Мажэйкава – Мураванка – Жалудок – Дуга Струвэ – Ражанка – Шчучын – Гародня.
Цікавосткі маршруту:
Мураванка – царква Раства Багародзіцы, помнік абарончага дойлідства сімбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю.
Троіцкі касцёл XVIII стагоддзя ў весцы Ішчольна.
Петрапаўлаўскі касцёл у Ражанцы, пабудаваны ў 1674 г.
Касцёл Святой Тройцы ў мястэчку Дэмбрава і там жа царква Св. Яна Багаслова (якую прывезлі ў 1990-я гады з вёскі Завалкі).

Дуга Струвэ – геадэзічнае цуда, будаўніцтва якога пачалося ў 1816 годзе і цягнулася больш за 40 гадоў. Гэта велічэзны геадэзічны інструмент, які складаўся з 265 пунктаў, што ўяўлялі сабою кубы, закладзеныя ў зямлю. Усяго захавалася 34 пункты, 19 з якіх – у Беларусі.

Запіс па тэлефоне: +375 29 5897843 ці праз мэйл algunia@mail.ru.

Тэгі: