Падтрымаць беларускіх творцаў, стаць валанцёрам у прытулку для птушак, падкарміць жыхароў заапарку: 10 ідэй для добрых спраў

У салідарнай беларускай дапамозе маюць патрэбу людзі, праекты, арганізацыі, а таксама птушкі і звяры. Мы зрабілі падборку магчымасцяў праявіць салідарнасць і аказаць падтрымку тым, каму яна неабходная прама цяпер. Можна падтрымаць ахвяраваннем альбо інфармацыйна. А ў некаторых выпадках не менш важна стаць валанцёрам.


Вось што можна зрабіць тут і цяпер:

1. Падтрымаць пісьменніцу і грамадскую дзяячку Валярыну Куставу

Фонд Bysol абвясціў афіцыйны збор на дапамогу бацькам і дачцэ Валярыны Куставай.

У 2021-м супраць Валярыны распачалі крымінальныя справы за нібыта «фінансаванне і арганізацыю пратэстаў». Пісьменніца эвакуявалася ў Польшчу без грошай, з адным заплечнікам. Там яна працягвала працу па папулярызацыі беларушчыны, дапамагала палітзняволеным, шмат валанцёрыла.

kustava.jpg

Валярына адна гадуе дачку і ўтрымлівае пажылых бацькоў. Праз нейкі час пасля пераезду ў бацькі Валярыны дыягнаставалі рак. І гэта быў толькі пачатак выпрабаванняў, пра якія Валярына падрабязна распавядае:

«Лекары давалі яму толькі два месяцы, але ўжо больш за год я змагаюся за ягонае жыццё: складаная аперацыя, 12 цыклаў хіміятэрапіі, трамбоз, абследаванні ў чаканні наступнай аперацыі. Першыя месяцы я была суткамі з ім у шпіталі, пасля рабіла перавязкі, уколы, вазіла на працэдуры. Затым лекаванне спатрэбілася і дачцэ. Я вымушана стала бацькамі і для свайго дзіцяці, і для сваіх мамы з татам, — піша Валярына. — Вядома, медыцынская дапамога стала патрэбнай і мне: стома, стрэс, дэпрэсія і выгаранне істотна пагоршылі маё здароўе, давялося рабіць нават аперацыйныя ўмяшальніцтвы. А апошнія рэнтгены, аналізы і заключэнні лекараў сведчаць, што мне трэба тэрміновае лекаванне і рэабілітацыя (якой па дзяржаўнай страхоўцы [чакаць] некалькі гадоў). І хоць я працягваю працаваць, бо няма іншага выбару, усё апісанае не магло не завесьці мяне ў пазыкі. Менавіта праз іх я і звяртаюся да вас.

Валярына просіць рабіць ахвяраванні праз Bysol 

Калі па прычынах бяспекі ці нейкіх іншых вы не можаце заданаціць на Bysol, то скарыстайцеся іншымі магчымасцямі падтрымаць Валярыну:

— Revalut: @valery0app
— Paysera альбо Blik: +48 515084712
— PayPal: valiaryna.kustava@gmail.com
Tytuł: wsparcie

На рэабілітацыю таты: Uladzimir Kustau
PL 84 1090 2590 0000 0001 4872 0243
Santander bank SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX
Tytuł: darowizna /wsparcie

На рэабілітацыю дачкі: Dzivija Kustava
PL 64 1090 2590 0000 0001 4854 2317
Santander bank SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX
Tytuł: wsparcie

Рэабілітацыя і лекі для Валярыны:
EUR: PL 29 1090 2590 0000 0001 4854 1880
USD: PL 77 1090 2590 0000 0001 48541889
SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX Santander Bank
Valeryja Kustava
Tytuł: darowizna альбо wsparcie

2. Дапамагчы правесці Беларускі фестываль дзяцінства і кнігі ў Варшаве

Сяржук Доўгушаў, фундацыя «Дом творцаў» і калектыў «Пугавіцы» 1 снежня 2024 года ладзяць ў Варшаве вялікі беларускі дзіцячы фэст.

dzicjaczy_fest_douhuszau.png

У праграме фестывалю для дзяцей і бацькоў:

— роставыя лялькі, беларускія тэатральныя калектывы і лялечныя тэатры;

— тэатральна-музычная прэзентацыя «Дзіцячага спеўніка» Антона Грыневіча, казачныя гісторыі ў выкананні Маляваныча і іншае.

— майстар-класы, выставы карцін, перформансы, інсталяцыі, сувенірны кірмаш і іншае;

— смачная ежа і напоі, а таксама шмат сюрпрызаў, падарункаў, новых сяброў, фотазоны, выдатны настрой і модныя сэлфі!

Падтрымаць дзіцячы фэст.

3. Паспрыяць выданню папулярнага комікса «Trip mit Tropf» па-беларуску

Каманда «Кніжнага выраю» рыхтуе да выдання неверагодна смешны і добры комікс пра сяброўства, адвагу і прыгоды «Trip mit Tropf» (даслоўна «Падарожжа з кропельніцай») Джазэфін Марк у перакладзе на беларускую мову. Ужо цяпер можна заказаць сабе адзін ці некалькі асобнікаў або проста падтрымаць праект і атрымаць невялікія падарункі.

komix_trusik.jpg

У коміксе распавядаецца гісторыя нараджэння сяброўства паміж суворым Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і штурхае ў падарожжа, поўнае прыгод і кур’ёзных падзей. Да таго ж Трусіку трэба прымаць лекі, бо... ён хворы на анкалогію.

Аўтарка далікатна і з гумарам праводзіць тэму хваробы праз комікс. «Trip mit Tropf» — гэта біяграфічны комікс, у якім аўтарка перапрацоўвае свой уласны досвед змагання з анкалагічным захворваннем.

Дапамагчы выданню комікса па-беларуску.

4. Дапамагчы запісаць вядомыя беларускія хіты ў апрацоўцы Познаньскага спеўнага сходу

Poznański Śpieŭny Schod — хор беларусаў у Познані, якіх аб’ядноўвае любоў да музыкі і роднага краю.

speuny-schod.png

«Кожны беларус ведае і любіць такія песні, як „Простыя словы“ Лявона Вольскага, „Грай“ Сяргея Міхалка... Мы спяваем іх на вяселлі, у час застолля, пры сустрэчы і развітанні. Мы чуем іх на канцэртах у выкананні саміх аўтараў, у інтэрпрэтацыях кавер-бэндаў, у версіях дуэтаў і квартэтаў, але яшчэ ніколі не гучалі гэтыя творы ў выкананні хору! Мы хочам падзяліцца з вамі вынікам нашай працы і рыхтуем да запісу альбом песень у харавой апрацоўцы», — пішуць аўтары праекта.

Бонусам стане выданне «Фінскай полькі», якая ўпершыню прагучыць па-беларуску.

Пасля выхаду альбом будзе дасяжны для ўсіх жадаючых на стрымінгавых платформах, такіх як Spotify, SoundCloud і інш.

Паспрыяць запісу альбома.

5. Паўдзельнічаць у стварэнні аўдыяверсіі кнігі Максіма Знака «Зэкамерон»

«Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» — гэта апошняе дапоўненае выданне  кнігі Максіма Знака на беларускай мове (выдавецтва «Полацкія лабірынты»).

Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання Максіма Знака ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў у апошнім выданні была апублікаваная ўпершыню.

«Чытач/слухач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя», — распавядаюць прадстаўнікі аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы».

Аўдыязапіс будзе выкладзены на ўсіх буйных платформах у бясплатным доступе.

Падтрымаць збор на аўдыяверсію «Зэкамерона».

6. Дапамагчы паказаць творы тузіна беларускіх мастачак і мастакоў у італьянскай Балонні

Аб’яднанне беларусаў Балонні арганізуе выставу «Мастацтва ў выгнанні». Яна пройдзе ў Балонні з 25 кастрычніка па 17 лістапада 2024 года. На выставе будуць прадстаўлены работы дванаццаці беларусаў і беларусак, мастакоў, якія апынуліся ў выгнанні за пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі.

Арганізатары сутыкнуліся з шэрагам фінансавых праблем, у прыватнасці з транспарціроўкай твораў у Італію і назад.

bologna_afisza.png

Дапамагчы выставе:

Зрабіць ахвяраванне на сайце BuonaCausa.org.

PayPal: paypal.me/belarusbo 

Current Account: IT10 C030 6909 6061 0000 0187 903

Addressed to: BelarusBo Aps

Bank: Intesa Sanpaolo

Transaction description: Art in Exile.

7. Далучыцца да стварэння рэзідэнцы «Старая Школа»

Праект стварэння культурна-навуковай рэзідэнцыі для дзеячаў навукі і культуры з Беларусі, Польшчы і іншых краін з мэтай супрацы на прынцыпах сінтэзу і міждысцыплінарнасці.

residence_pl.jpg

Асноўная ідэя рэзідэнцыі — гэта стварэнне прасторы для навуковых даследаванняў, развіцця культурніцкіх і сацыяльных праектаў, накіраваных на падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі, распрацоўкі праграмы рэабілітацыі для залежных і аказання дапамогі ўцекачам.

Аўтарка праекта, беларуска Аксана Гатальская, піша: «Cёння мы сутыкнуліся з сур’ёзным выклікам — нам трэба разабраць школу за вельмі кароткі тэрмін. Нам неабходная дапамога неабыякавых людзей. Мы заклікаем усіх, хто можа, далучыцца да нашага праекта. Мы будзем рады любой падтрымцы — фінансавай, валанцёрскай, інфармацыйнай. Кожны ваш унёсак, кожная хвіліна вашай дапамогі можа стаць вырашальнай для таго, каб мы паспелі выканаць умовы і захаваць школу для будучай рэзідэнцыі».

Школа знаходзіцца ў польскім населеным пункце Збучын.

Дапамагчы будучай рэзідэнцыі.

Кантакты арганізатараў.
artinnovatestudio@gmail.com
hatalskaya19801@gmail.com
Сайт: https://old-school.pl/

8. Дапамагчы птушкам у прытулку «Ахова прыроды» пад Асіповічамі

Прытулак «Ахова прыроды» ратуе і лекуе птушак, што патрапілі ў бяду. Таксама па магчымасці аказвае дапамогу і іншым дзікім жывёлам, а часам сабакам і катам.

На дзейнасць прытулку можна пералічыць грошы, таксама арганізацыя не адмовіцца ад валанцёрскай дапамогі — будоўля вальераў, прыборка птушынага жытла і інш.

czorny_busel_ahova_pryrody_03.jpg

Прытулку таксама патрабуюцца будаўнічыя матэрыялы і ежа для птушак: «Нам практычна пастаянна патрэбныя мышы (буслам і совам — 1400 мышэй у месяц); дробная рыба; авёс, ячмень, кукуруза, камбікорм і інш.; сетка-рабіца, дошкі, печкі для зімоўкі буслоў, уцяпляльнікі і іншыя розныя будматэрыялы».

Падтрымаць прыватную ўстанову «Ахова прыроды» рознымі спосабамі.

Кантакты гаспадароў: +375 (29) 662 16 18 (Аляксандр), +375 (29) 668 47 31 (Жанна).

9. Падтрымаць жыхароў Мінскага заапарка

Заапарк пастаянна праводзіць дабрачынную акцыю «Заапарк шукае сяброў».

mensk_zoo_acelot_pad_apeku.jpg

Акрамя таго, што можна падкарміць жыхароў заапарку лішкамі ўраджаю, калі такія ёсць у вас ці вашай гаспадарцы, вітаецца апека над жывёламі, у тым ліку рэдкімі. Заапарк абяцае прыемныя бонусы, калі станеце апекуном для ацэлотаў, мангустаў, янотаў, кайманаў і шматлікіх іншых жыхароў установы.

Падрабязнасці па пошце prosvet@minskzoo.by альбо па тэлефоне +375 (44) 765-29-52.

Падтрымаць жыхароў Мінскага заапарка 

10. Падтрымаць цэнтр дапамогі дзікім жывёлам «Сірын»

Цэнтр «Сірын» — унікальная для Беларусі арганізацыя, дзе ратуюць дзікіх птушак і звяроў. Каманда цэнтра адбірае траўмаваных і аслабленых жывёл з дзікай прыроды, аказвае першую неабходную дапамогу, лечыць, рэабілітуе і вяртае ў прыроду. Некаторыя жывёлы застаюцца жыць у цэнтры, калі з-за сур'ёзнасці траўм не могуць вярнуцца ў натуральнае асяроддзе.

Цэнтр месціцца ў вёсцы Ласі Маладзечненскага раёну, каардынаты: 54.206870,27.101577.

Зараз «Сірын» рэалізуе праект «Ваўчыны дом». Драпежнікам патрэбныя вялікія вальеры, якія дапамогуць камфортна рэабілітаваць звяроў і падрыхтаваць іх да вяртання ў дзікую прыроду.

Дапамагчы беларускім ваўкам.

 


Р.С., Budzma.org