10 гадоў праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Варта пераслухаць!

03.11.2021 Музыка

10 гадоў таму выйшла другая частка праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» — музычнай зборкі, на якой 12 замежных выканаўцаў розных стыляў пераспявалі свае песні па беларуску.


Па-беларуску заспявалі «Мумий тролль» (Расія), «Воплі Відаплясава» (Украіна), «Zdob si Zdub» (Малдова), Алег Джагер (Бельгія), Dreamgale (Швецыя), Аляксандр Рыбак (Нарвегія) і іншыя замежныя музыкі.

Некаторыя выканаўцы, кшталту Іллі Лагуценкі, пагаджаліся адразу. У большасці выпадкаў удзельнікі праекта перазапісвалі толькі вакал, але «Воплі Відаплясава», пераствараючы па-беларуску свой хіт «Краіна мрой», поўнасцю перазапісалі ўсю песню. Леон Гурвіч спецыяльна для праекта выканаў і запісаў свой трэк «Акіян у цішы» на канцэрце ў Гамбургу.