• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.02.2019 | Мастацтва

10 малавядомых фактаў пра Марка Шагала і Віцебск

Графіці ў Віцебску з партрэтам Марка Шагала

Графіці ў Віцебску з партрэтам Марка Шагала

У віцебскім тэатры «Лялька» рыхтуюць спэктакль пра Марка Шагала. У дзень першай рэпэтыцыі тут правялі незвычайную імпрэзу: публічныя дэбаты пра мастака з удзелам віцебскіх дасьледчыкаў. Свабода занатавала 10 малавядомых фактаў пра ўсясьветна вядомага мастака зь Віцебску.

На думку мастацкага кіраўніка тэатру, пастаноўшчыка Валерыя Клімчука, сустрэча з краязнаўцам Аркадзем Падліпскім і мастацтвазнаўцам Аляксандрам Лісавым дапаможа акторам глыбей зразумець сваіх пэрсанажаў. Гараджан — будучых гледачоў спэктакля — на дэбаты запрасілі таксама: хоць імя Марка Шагала і стала сымбалем Віцебску, але многія факты ягонай біяграфіі застаюцца малавядомымі і спрэчнымі.

Хто ўдзельнічаў у дэбатах

Аркадзь Падліпскі

  • Віцебскі краязнаўца, журналіст быў першым дырэктарам дома-музэя Марка Шагала ў Віцебску.
  • Творчасьцю мастака ён зацікавіўся ў 1960-я, калі імя Шагала ў Віцебску мала хто чуў. Творчасьць «уцекача на Захад», ды яшчэ габрэя, у Савецкім Саюзе была пад завесай маўчаньня.
  • Шмат кантактаваў са сваякамі Шагала, вывучаючы ягоную біяграфію. Перакананы, што ў біяграфіі мастака нямала белых плямаў.

Аляксандар Лісаў

Аляксандар Лісаў
Аляксандар Лісаў
  • Мастацтвазнаўца, дасьледчык мастацтва Беларусі другой паловы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў. Якраз у гэты прамежак часу ў Віцебску з ініцыятывы ўпаўнаважанага ў справах мастацтваў Марка Шагала адкрылі народную мастацкую вучэльню.
  • Дасьледчык перакананы, што адносіны Шагала з выкладчыкамі-мастакамі не былі ідэальнымі. Мастак меў складаны характар, высока цаніў уласны талент і дасягненьні ў жывапісе, а паплечнікі лічылі яго пыхлівай «сталічнай штучкай», бо Шагал пасьпеў пажыць і ў Маскве, і ў Пецярбургу, і ў Парыжы.

10 малавядомых фактаў пра Марка Шагала паводле Аркадзя Падліпскага і Аляксандра Лісава

  1. Большасьць віцяблян даведалася пра Шагала з нэкралёгу. Зьвесткі пра сьмерць мастака разьмясьціла газэта «Известия», потым нэкралёг перадрукавалі ў мясцовай газэце «Витебский рабочий». У ім гаварылася пра сьмерць мастака з усясьветным імем, якога ў Віцебску практычна ня чулі.
  2. Для ўшанаваньня памяці Шагала шмат зрабіў першы сакратар віцебскага абкаму КПБ (1986–1991), старшыня Віцебскага аблсавету Ўладзімер Грыгор’еў. Ён забараніў друкаваць паклёпніцкія артыкулы пра мастака ў мясцовай прэсе і спрыяў стварэньню музэя Марка Шагала.
  3. Каб зрабіць музэй у доме, дзе жыла сям’я Шагалаў, горад мусіў даць 6 новых кватэраў усім, хто жыў і меў прапіску па адрасе вул. Пакроўская, 11. Гаспадар доўга адмаўляўся пакідаць уласны дом з участкам у некалькі сотак. Пагадзіўся з адной умовай: каб яму далі жытло ў тым самым раёне. Але так і застаўся незадаволены — не прызнаў малую кватэру адэкватнай заменай прыватнай сядзібы.
    Пакроўская, 11. Музэй Марка Шагала
    Пакроўская, 11. Музэй Марка Шагала
  4. У музэйшчыкаў была магчымасьць набыць рэчы і мэблю, якія належалі сям’і Шагалаў і яму асабіста. Але пра гэта не парупіліся ўлады — ня выдзелілі грошай. І цяпер у віцебскім музэі экспазыцыя складаецца з выпадковых прадметаў, тыповых для тагачаснага побыту.
  5. Малодшая сястра Шагала была замужам за супрацоўнікам НКВД, і той мусіў прасіць на гэты шлюб адмысловага дазволу, бо маладая мела сваяка ў замежжы. З гэтай самай прычыны сваякі мастака пазьбягалі размаўляць з журналістамі, нават у гады перабудовы, распавёў Аркадзь Падліпскі.
  6. На пасадзе ўпаўнаважанага ў справах мастацтваў Шагал плянаваў зрабіць мастацкае навучаньне абавязковым прадметам у габрэйскіх школах, а таксама стварыць адмысловую экспазыцыю і музэйны фонд, прысьвечаныя габрэйскім традыцыям. Гэтыя пляны ў жыцьцё не ўвасобіліся.
  7. Марк Шагал спадзяваўся, што савецкая ўлада дасьць яму творчую свабоду. Але яго мала цікавілі ідэі рэвалюцыі. Тым ня менш, зьяжджаючы ў замежжа ў 1920-я гады, ён не выключаў магчымасьці вярнуцца. Францускае грамадзянства ён пагадзіўся атрымаць толькі ў 1937 годзе.
  8. Шагала вельмі цёпла прымалі ў Ізраілі. У Ерусаліме яму нават прапаноўвалі кватэру, каб ён прыяжджаў туды хоць на колькі месяцаў. Гэта стала б своеасаблівай рэклямай краіны. Мастак адмовіўся.
  9. Віцебскія краявіды не заўжды быў галоўнай тэмай карцін Шагала. На раньніх этапах сваёй творчасьці ён імкнуўся шакаваць гледачоў, абіраючы ня самыя рамантычныя аб’екты для сваіх твораў. Прыклады — карціны «Нябожчык» або «Нараджэньне дзіцяці».
  10. Рэпрадукцыі твораў не перадаюць адценьняў шагалаўскага жывапісу. Менавіта ў валоданьні колерам — ягоная геніяльнасьць, таму варта глядзець арыгінальныя карціны, пераконвае Аляксандар Лісаў.

Да дыскусіі далучыліся гледачы

Выступае Людміла Хмяльніцкая
Выступае Людміла Хмяльніцкая

Высновы, агучаныя дасьледчыкамі, не былі ўспрынятыя адназначна. Асабліва што да ролі камуністычных дзеячоў, якія спрыялі вяртаньню памяці пра Шагала ў Віцебск. Гараджане памятаюць, як ідэю пра шагалаўскі музэй адстойвалі пісьменьнік Васіль Быкаў і віцебскі літаратар Давід Сімановіч.

Што да набыцьця экспанатаў, то на пачатку 1990-х было нямала махляроў, якія гандлявалі «сапраўднымі рэчамі з дому Шагала». Таму існавала рызыка аддаць вялікія грошы за падробку, падкрэсьліла Людміла Хмяльніцкая, былая дырэктарка музэю Шагала, сябра апякунскай музэйнай рады.

Помнік Марку Шагалу ў Віцебску, фота ©Shutterstock
Помнік Марку Шагалу ў Віцебску, фота ©Shutterstock

Пра што будзе спэктакль

Пастаноўка «Мастак. Вяртаньне ў Віцебск» адрасаваная даросламу гледачу. Яе жанр вызначаны як «Рэмінісцэнцыі рro domo sua („у абарону самога сябе“, — з лацінскай мовы)». Падзеі спэктакля зьвязаныя зь віцебскімі эпізодамі ў жыцьці Марка Шагала. Мастак у спэктаклі шукае свайго месца ў родным горадзе і пасьля вечнага разьвітаньня.

«Марк і Бэла» — Юрый Франкоў і Марына Марозава
«Марк і Бэла» — Юрый Франкоў і Марына Марозава

Віцебскія гледачы ўбачаць на сцэне свой горад, дзе творчасьць Шагала і дагэтуль некаму падаецца незразумелай, прымітыўнай і непатрэбнай, і маладых Марка і Бэлу ў выкананьні артыстаў Марыны Марозавай і Юрыя Франкова. Прэм’ера чакаецца сёлета ў сакавіку.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип