10 парадаў, як палепшыць настрой

Прапануем 10 парадаў, якія рэальна працуюць і дапамогуць пераадолець дэпрэсію.


1.   Правядзіце час з тым, хто вам сімпатычны. Размова з людзьмі пра свае пачуцці дазволіць пераасэнсаваць іх і, што яшчэ лепш, атрымаць эмацыйную падтрымку і карысныя парады. Ну а калі не жадаеце ні з кім дзяліцца сваімі пачуццямі, проста баўце час з тымі, хто вам сімпатычны.

2.   Не бярыце на сябе больш, чым здольныя зрабіць. Разбівайце вялікія планы на маленькія задачы, стаўце рэалістычныя дэдлайны. Праз гэта ў вас паменшыцца ўзровень стрэсу. І не абвінавачвайце сябе, што нічога не робіце. Вам, відавочна, трэба час на аднаўленне сіл. Часам, каб зрабіць моцны рывок наперад, трэба адступіць назад.

3.   Рабіце тое, што вам звычайна падабалася, нават калі падаецца, што цяпер гэта не дапаможа. Перачытайце любімую ў дзяцінстве кнігу, прагуляйцеся па крамах, згатуйце ежу, сустрэньцеся з сябрамі – гэта адцягне вас ад негатыўных думак, і вы адчуеце сябе лепей.

4.   Выйдзіце з дому, нават калі вам трэба толькі набыць малака, ці проста прагуляйцеся ў парку. Яркі дзень, свежае паветра і мітусня вакол вельмі дапамогуць, бо гэта гукі і пах прыроды. Зрабіце практыкаванні ці проста пагуляйце хаця б 20 хвілін.

5. Не давайце негатыўным думкам авалодаць вамі. Зрабіце спіс усіх пазітыўных рэчаў пра сябе, свае справы, дасягненні і чытайце сабе некалькі разоў на дзень. І памятайце: як бы вы цяпер сябе ні адчувалі, гэта не назаўжды!

10 дурных звычак, якія забіваюць прадуктыўнасць беларусаў

6. Рэалістычна ацэньвайце свой прагрэс. Паляпшэнне настрою не бывае знянацку. Настрой паляпшаецца паступова. Вы можаце нават адчуваць сябе горш перад тым, як вам стане лепей. І як толькі вы адчуеце гэта, усвядомце, што кепскія дні будуць, але яны будуць прыходзіць за добрымі днямі. Ніколі не вінавацьце сябе, што ў вас кепскія дні.

7. Пазбягайце важных рашэнняў, калі ў вас кепскі настрой. Не звальняйцеся ў гэты час з працы, не падавайце на развод, не рабіце дарагія пакупкі. Бо гэта не вы, а ваша дэпрэсія прымае рашэнні, і, хутчэй за ўсё, яны будуць памылковымі.

8. Спіце столькі, колькі можаце. Добры сон можа змяніць ваша адчуванне свету і ваш настрой.

9. Запішыцеся да добрага спецыяліста.

10. Вырашыце, каму вы пазвоніце ў першую чаргу, калі адчуеце, што не спраўляецеся са сваёй дэпрэсіяй. Трымайце гэты нумар заўжды з сабой.



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!