Няправільнае планаванне, сацсеткі і непатрэбная канкурэнцыя адбіраюць час і зніжаюць эфектыўнасць вашай працы.
Вы маеце спіс задач і маеце намер даць з ім рады, але ў вас няма ані здагадкі, калі менавіта. У выніку складана зразумець аб'ём працы і правільна размеркаваць заданні па днях, тыднях, месяцах. Гэта вядзе да таго, што вы альбо не паспяваеце да дэдлайну, альбо занадта хутка стартуеце і страчваеце сілы яшчэ да сярэдзіны дыстанцыі.
Што рабіць
Варта завесці папяровы штодзённік ці адмысловае дастасаванне, каб планаваць працу. І ўпісваць у іх руцінныя задачы, што паўтараюцца з дня ў дзень, на месяцы наперад. І не забываць дапісваць новыя.
Сачыце за шчыльнасцю. Праца мусіць быць размеркаваная раўнамерна. Гэта дапаможа пазбегнуць выгарання і дасягнуць камфортнага тэмпу ў працы. А яшчэ дазволіць наглядна дэманстраваць, што ўвесь час заняты, калі хтосьці вырашыць павесіць на вас дадатковае заданне.
Вы распланавалі ўсе свае справы і адчуваеце задавальненне — але толькі цягам першага дня. Пасля высвятляецца, што не атрымалася правільна ацаніць, колькі часу сыдзе на кожную канкрэтную задачу. А яшчэ наверх да гэтага ад калег і кіраўніцтва прылятаюць новыя заданні. І ў выніку процьму часу даводзіцца траціць на перекампаноўку плану ва ўмовах няўмольнага набліжэння дэдлайну.
Што рабіць
Варта падыходзіць да пытання з розумам. Вылучаць на задачу больш часу, чым спатрэбіцца, каб дакладна ўсё паспець. Пакідаць пустыя слоты на выпадак з’яўлення раптоўнай дадатковай задачы. Так вы зможаце зменшыць стрэс і, як вынік, будзеце больш паспяваць.
Шмат што ў працы сучаснага чалавека — справа тэхнікі. Калі вы працягваеце рабіць нешта ўручную, “дзедавым спосабам”, замест таго, каб перадаручыць гэта машыне, вы папросту марнуеце час.
Што рабіць
Часам падаецца, што прасцей зрабіць усё ўручную, чым разбірацца з новымі праграмамі, алгарытмамі і гэтак далей. Гэта справядліва для аднаразовых задач. Але з руціннымі — усё інакш. Лепш выдаткаваць цэлы дзень, а пасля вызваліць процьму гадзін у будучыні.
Напрыклад, калі ваша праца не звязана з лічбамі, вы лёгка можаце ўсё палічыць уручную. Калі гаворка ідзе пра рэгулярны ўлік статыстыкі, больш правільна будзе прапісаць формулы ў «Google Табліцы». Тады трэба будзе толькі ўносіць новыя дадзеныя і атрымліваць вынік.
Іншы прыклад: вам на пошту валяцца дзясяткі лістоў, прычым не ўсе тэрміновыя. Сярод іх ёсць важныя паведамленні ад пастаянных кліентаў, крыху менш важныя ад калег і навіны, якія трэба праглядаць раз на тыдзень. Калі наладзіць сартаванне ў залежнасці ад адпраўніка, вы атрымаеце тры тэчкі з розным прыярытэтам і больш не давядзецца праглядаць увесь спіс новай карэспандэнцыі, каб адшукаць патрэбны ліст.
Праверка сацыяльных сетак і чытанне чатаў у месенджарах — той выпадак, калі вырашыў адпачыць 5 хвілін, а ў выніку заліп на гадзіну. Яны крадуць час, часта нічога не даючы наўзамен.
Што рабіць
Вядома, у выпадку, калі спецыфіка вашай працы не звязаная з імі наўпрост, нічога важнага для вас там не адбываецца. Выдаткуйце сабе абмежаваную колькасць часу, які можна аддаць на іх.
Адключыце ўсе апавяшчэнні, акрамя працоўных чатаў. Бо нават калі вы не адкрываеце сацсетку адразу пасля таго, як тэлефон выдаў сігнал, вы ўсё роўна думаеце, хто і што там напісаў.
З часам зробіцца адчувальна, што часу зрабілася больш, а ўзровень стрэсу знізіўся, бо няважна, ці мае хтосьці там рацыю ў інтэрнеце.
У вас рэпутацыя спагадлівага чалавека, таму да вас нярэдка звяртаюцца з просьбамі дапамагчы, параіць, навучыць. Але згоду пойдзе на карысць усім, апроч вас, бо скрадзе каштоўны час і павялічыць колькасць працы.
Што рабіць
Крыху больш эгаізму: ацэньвайце сітуацыю праз прызму сваёй занятасці. Калі ў вас ёсць вольны час, чаму б не дапамагчы. Калі ўсё вакол у агні, аддайце прыярытэт уласным справах.
Тое, што прыгожа глядзіцца ў рэзюмэ, не заўсёды эфектыўна на практыцы. Працэс пераключэння паміж справамі — таксама праца, што адбірае час! У выніку вы значна даўжэй вырашаеце задачы, чым калі б браліся за іх паслядоўна.
Што рабіць
Пакіньце свае звышздольнасці на выпадак выключнай неабходнасці. Калі няма аўралу, вырашайце задачы адне за адной. Калі гэта мае сэнс, аб'ядноўвайце іх у блізкія па значэнні групы.
Нават руцінныя заданні вы спрабуеце пакруціць так, каб знайсці некалькі варыянтаў выканання. Надаеце шмат увагі дробязям, імкнецеся да дасканаласці. Але яно таго не каштуе, і вынікам робіцца толькі змарнаваны час.
Што рабіць
Каб не перабольшваць важнасць справы, спытайце сябе, якое значэнне будзе мець ваша рашэнне заўтра, праз месяц, праз год. Ці не будзе дастатковым вынік, дасягнуты з дапамогай самага простага падыходу? Гэта дапаможа вам перастаць падманваць сябе.
Тут ёсць нюанс. Магчыма, зацягваючы час выканання чаго-небудзь, вы спрабуеце адкласці непрыемнае заданне на потым. Калі гэта сапраўды так, проста бярыцеся за яго.
Ад выразу «Хочаш зрабіць штосьці добра, зрабі гэта сам» смярдзіць пыхай і неўрозам. Думка, што ніхто не здольны вас замяніць, казыча адчуванне ўласнай важнасці, але вельмі далёкая ад рэальнасці. Сапраўды, штосьці вы робіце лепш астатніх, але са сваімі і дэлегаванымі вамі задачамі вашы калегі дадуць рады гэтак жа добра. А вы вызваліце сабе частку часу.
Што рабіць
Калі адчуваеце, што не можаце даць рады з аб'ёмам працы, папрасіце пра дапамогу.
Памыляцца непрыемна, але карысна. Гэта паказвае праблемы і дапамагае іх пазбягаць надалей. Калі вы раз за разам наступаеце на адны і тыя ж граблі, трэба нешта мяняць.
Што рабіць
Важна часам прытармазіць і абдумаць вынікі сваіх дзеянняў. Нешта прайшло выдатна, значыць, метады рашэння трэба ўзяць да ведама. Калі ўзніклі непрыемнасці, лепш знайсці іх крыніцу і прадумаць некалькі варыянтаў ліквідацыі праблемы. Так вы з лёгкасцю выйдзеце з непрыемнай сітуацыі ў наступны раз.
Вы стараецеся з усіх сіл, але калегі спраўляюцца з задачамі хутчэй. А вы марнуеце час на тое, каб пераймацца, што адстаеце ад іх.
Што рабіць
Гэта контрпрадуктыўны падыход. Кожны працуе ў сваім тэмпе, таму параўнанне з калегамі нічога не дасць. Пагатоў, большая хуткасць не азначае высокую эфектыўнасць.
Лепш параўноўваць уласныя вынікі са сваімі ж. Вызначце для сябе мэтавыя паказчыкі, якіх хочаце дасягнуць, і думайце, як удасканаліць сябе.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!