Найлепшыя раманы ўсіх часоў па версіі The Telegraph. Ці ёсць сярод іх беларускія?
100. Дж. Р. Р. Толкін — Уладар пярсцёнкаў
Адзін з найвялікшых англамоўных паэтаў ХХ стагоддзя Уістан Х’ю Одэн лічыў гэты раман пра фантастычных істот, якія шукаюць страчаныя каштоўнасці, сапраўдным шэдэўрам.
99. Харпер Лі — Забіць перасмешніка
Расізм у яго сацыяльнай, этычнай і псіхалагічнай праявах у трыццатых гадах ХХ стагоддзя ў Алабаме, пабачаны вачыма дзіцяці.
98. Рабіндранат Тагор — Дом і свет
Заможны бенгальскі дваранін жыве шчаслівым жыццём, пакуль на яго шляху не з’яўляецца радыкальны рэвалюцыянер.
97. Дуглас Адамс — Аўтастопам па Галактыцы
Планета Зямля знішчаная, бо замінала будаўніцтву хуткаснай шашы паміж галактыкамі. Не панікуйце.
96. Тысяча і адна ноч
Новая нявеста персідскага цара расказвае яму казкі, каб пазбегнуць посткаітальнага пакарання смерцю.
95. Ёган Гётэ — Пакуты маладога Вертэра
Вертэр кахае Шарлоту, але яна ўжо заручаная. Якое гора!
94. Салман Рушдзі — Дзеці поўначы
Дзяцей бедных індуістаў і багатых мусульман пераблыталі пры нараджэнні.
93. Джон ле Карэ — Шпіён, ідзі прэч!
Брытанскія шпіёны падазраюцца ў здрадзе… што было далей? Усе адказы шукайце ў кнізе.
92. Стэла Гібанс — Халодная ферма
Вясёлая сатыра на змрочнае жыццё ў брытанскай глыбінцы. “Нешта нездаровае” адбывалася ў пуні.
91. Мурасакі Сікібу — Аповесць пра Гэндзі
Жыццё і каханне сына імператара. Першы ў свеце раман.
90. Айрыс Мёрдак — Пад сеткай
Ланцужок фантастычных і авантурных падзей у жыцці маладога чалавека, які не ўпадае ў дэпрэсію, нягледзячы на неспрыяльныя абставіны. Камедыя з філасофскім адценнем.
89. Дорыс Лесінг — Залаты нататнік
Камунізм і рух за правы жанчын прынёс аўтарцы Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
88. Аляксандр Пушкін — Яўгеній Анегін
Жарсці, паэзія і пісталеты ў вершаваным рамане пра каханне.
87. Джэк Керуак — У дарозе
Хлопчыкі-бітнікі імкнуцца “гарэць, гарэць, гарэць як неверагодныя жоўтыя рымскія свечкі”.
86. Анарэ дэ Бальзак — Бацька Гарыё
У сучаснай французскай мове імем галоўнага адмоўнага героя — Расціньяк — называюць беспрынцыпных кар’ерыстаў.
85. Стэндаль — Чырвонае і чорнае
Просты чалавек змагаецца супраць матэрыялізму і крывадушнасці французскага грамадства.
84. Аляксандр Дзюма — Тры мушкецёры
“Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” і таямнічая Міледзі.
83. Эміль Заля — Жэрміналь
Напісаны для таго, каб паспрыяць сацыяльным зменам, раман з дакументальнай дакладнасцю апісвае гаротнае існаванне французскіх шахцёраў.
82. Альбер Камю — Чужаніца
Француз забівае араба ў Алжыры і прымае “далікатную абыякавасць свету”.
81. Умбэрта Эка — Імя Ружы
Гістарычны дэтэктыў, асноўнае месца дзеяння — італьянскі манастыр XIV стагоддзя.
80. Пітэр Кэры — Оскар і Люсінда
Аўстралійская багачка кідае выклік англіканскаму святару — ці здолее ён перанесці шкляную царкву на 400 км.
79. Джын Рыс — Шырокае Саргасавае мора
Прыквел да «Джэйн Эйр» — чароўны голас звар’яцелай жанчыны на мансардзе.
78. Льюіс Кэрал — Аліса ў краіне цудаў
Неверагодня логіка Кэрала дазваляе паверыць у шэсць немагчымых рэчаў перад сняданкам.
77. Джозэф Хелер — Хітрасць-22
Галоўны герой адчувае непераадольнае жаданне забіваць назнаёмцаў. Ну і што тут такога?
76. Франц Кафка — Працэс
K. сцвярджае, што ён невінаваты, але яго ўсё роўна арыштоўваюць. У чым іменна ён “невінаваты”?
75. Лоры Лі — Сідр з Роўзі
Успаміны пра жыццё ў англійскай вёсцы пасля заканчэння Першай сусветнай вайны.
74. Р. К. Нараян — У чаканні Махатмы
Далікатная камедыя, у якой індыйская маладзён, натхнёны ідэямі Гандзі, становіцца антыбрытанскім экстрэмістам.
73. Эрых Марыя Рэмарк — На Заходнім фронце нічога новага
Жах Першай сусветнай вайны вачыма падлетка-жаўнера.
72. Эн Тайлер — Абед у рэстаране “Homesick”
Мужчына кідае сваю жонку, і яна застаецца з трыма дзецьмі на руках. Як учынак бацькі паўплывае на дзяцей?
71. Цаа Сюэцынь — Сон у чырвоным цераме
Раман апавядае пра жыццё арыстакратычнай сям’і і пра трагічнае каханне герояў.
70. Джузэпэ Тамазі дзі Лампедуза — Леапард
Сіцылія ХІХ стагоддзя падчас грамадзянскае вайны і рэвалюцыі.
69. Італа Кальвіна — Калі зімовай ноччу вандроўнік…
Роля літаратуры ў жыцці чалавецтва і адрозненні ў яе ўспрыманні рознымі людзьмі.
68. Джэймс Балард — Катастрофа
Былы тэлевізійны навуковец прапаведуе новую сэксуальнасць, якая нарадзілася дзякуючы вычварэнскім тэхналогіям.
67. В. С. Найпал — Лукавіна ракі
Жыхар усходнеафрыканскай краіны выпраўляецца ў вандроўку ў сэрца Афрыкі.
66. Фёдар Дастаеўскі — Злачынства і пакаранне
Хлопец сустракае працэнтшчыцу. Забівае яе сякерай. Пачуццё віны, нервовы зрыў, Сібір, збавенне.
65. Барыс Пастарнак — Доктар Жывага
Ідэалізм рамантычнага маладога доктара растаптаны злачынствамі сацыялістычнай рэвалюцыі.
64. Нагіб Махфуз — Каірская трылогія
Тры пакаленні каірцаў ад Першай сусветнай вайны да перавароту 1952 г.
63. Роберт Льюіс Стывенсан — Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда
Стывенсан сцвярджаў, што ідэя гэтае кнігі прымроілася яму ў сне.
62. Джонатан Свіфт — Вандраванні Гулівера
Цудоўная сатыра на запіскі падарожнікаў.
61. Архан Памук — Мяне завуць Чырвоны
Жывапісец, забіты ў Стамбуле ў 1591 г., пачынае нешта шаптаць…
60. Габрыель Гарсія Маркес — Сто гадоў адзіноты
Міф і рэчаіснасць чароўна пераплеценыя у калумбійскай сямейнай сазе.
59. Марцін Эміс — Лонданскія палі
Пісьменнік-няўдачнік крадзе дзённікі жанчыны, з якіх вынікае, што яна рыхтуе сваё ўласнае забойства.
58. Рабэрта Баланьё Авалас — Дзікія дэтэктывы
Банда паўднёваамерыканскіх паэтаў падарожнічае па свеце, вакханаліць і выклікае на дуэль літаратурных крытыкаў.
57. Гэрман Гэсэ — Гульня шкляных перлаў
Інтэлектуалы збягаюць ад людской марнасці, каб згуляць у гульню з музычнымі і матэматычнымі правіламі.
56. Гюнтэр Грас — Бляшаны барабан
Успаміны пра жыццё кашубаў падчас Другой сусветнай вайны. Ключавы тэкст еўрапейскага магічнага рэалізму.
55. В. Г. Зебальд — Аўстэрліц
Раман без параграфаў, у якім гісторык чэшскага паходжання прасочвае сваю ўласную гісторыю да часоў Халакосту.
54. Уладзімір Набокаў — Лаліта
Сэксуальная цяга навукоўца да маленькай дзяўчынкі ўскладняецца тым, што яе маці заляцаецца да яго.
53. Маргарэт Этвуд — Гісторыя Служанкі
Пасля ядзернай вайны большасць жанчын стала бясплоднай, таму тых, хто яшчэ можа нарадзіць, робяць рабынямі, каб яны нараджалі дзяцей.
52. Джэром Сэлінджэр — Лавец у жыце
Кніга была забароненая ў некалькіх краінах і некаторых штатах ЗША за дэпрэсіўнасць і ўжыванне лаянкі, але цяпер у многіх амерыканскіх школах уваходзіць у спісы рэкамендаванай для прачытання літаратуры.
51. Дон Дэліла — Злачынны свет
Ад бейсбола да ядзерных адкідаў — амерыканскае жыццё канца ХХ стагоддзя ва ўсёй сваёй “прыгажосці”.
50. Тоні Морысан — Любімая
ХІХ стагоддзе. Рабыня збягае ад сваіх гаспадароў у свабодны штат Агаё, але гаспадары знаходзяць яе. Ці заб’е збеглая рабыня сваю дачку, каб застацца свабоднай?
49. Джон Стэйнбек — Гронкі гневу
Лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы.
48. Джэймс Болдуін — Ідзі, прапаведуй з гары
Даследуе ролю хрысціянскай царквы ў жыцці афраамерыканцаў Гарлема.
47. Мілан Кундэра — Невыносная лёгкасць быцця
Здрады доктара турбуюць яго жонку, але калі жыццё нічога не значыць, усё адно.
46. Мюрыэл Спарк — Міс Джын Броўдзі ў росквіце гадоў
Любімая вучаніца здраджвае сваёй настаўніцы і становіцца манашкай.
45. Ален Роб-Грые — Назіральнік
Ці забіў прадавец гадзіннікаў дзяўчынку на пляжы? А нават калі і так, ніхто нічога не ведае.
44. Жан-Поль Сартр — Млосць
Сваё існаванне галоўны герой лічыць усё больш невыносным, але жыць жа неяк трэба.
43. Джон Апдайк — Трус
Былая зорка баскетбола незадаволеная сваім шлюбам, дзецьмі і працай у сферы гандлю.
42. Марк Твэн — Прыгоды Гекльберы Фіна
Хлопчык і збеглы раб выпраўляюцца ў плаванне па Місісіпі далей ад цывілізацыі.
41. Артур Конан Дойл — Сабака Баскервіляў
Наркаман пераследуе сабаку-прывід, што жыве на тарфянішчы.
40. Эдыт Уортан — Прытулак радасці
Лілі Барт занадта прагне раскошы, каб выходзіць замуж па каханні — без скандалаў і таблетак снатворнага тут не абысціся.
39. Чынуа Ачэбэ — Усё развальваецца
Пасля смерці ад няшчаснага выпадку і прыбыцця місіянера жыццё нігерыйскага фермера больш не будзе ранейшым.
38. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд — Вялікі Гэтсбі
Каханне таямнічага мільянера да жанчыны з “голасам, поўным грошай” спараджае плойму праблемаў.
37. Энтані Тролап — Дазорац
Побыт і норавы клерыкальнага англіканскага саслоўя, якое разам з памешчыкамі грае вядучую ролю ў жыцці правінцыйнай Англіі.
36. Віктор Гюго — Адрынутыя
Былы злачынец спрабуе стаць сілай дабра, але гэта дрэнна заканчваецца.
35. Кінгслі Эміс — Шчасліўчык Джым
Выкладчык гісторыі ва ўніверсітэце сварыцца са сваім босам, напіваецца і знаёміцца з паненкай.
34. Рэйманд Чандлер — Глыбокі сон
“Мерцвякі цяжэйшыя за разбітыя сэрцы”, — ліха закручаны дэтэктыў у стылі “нуар”.
33. Сэмюэл Рычардсан — Кларыса, або Гісторыя юнай паненкі
«Чуллівая» літаратура XVIII ст.: прыгоды гераіні, станік якой быў жарліва расшнураваны валадаром бардэля Робэртам Лавеласам.
32. Энтані Поўэл — Танец пад музыку часу
Сага з дванаццаці кніг, чый самы знакаміты герой заўсёды апранаецца ў “няправільнае паліто”.
31. Ірына Неміроўская — Французская сюіта
Раман быў выдадзены толькі праз 60 гадоў пасля таго, як яго аўтарка памерла ў канцлагеры. У ім малюецца гарадское і вясковае жыццё ў Францыі ў першыя месяцы нацысцкай акупацыі.
30. Ен Мак’юэн — Выкупленне
Пра ролю пісьменніка і пра памылкі, за якія даводзіцца ўсё жыццё расплачвацца.
29. Жорж Перэк — Жыццё: інструкцыя па карыстанні
Мазаіка жыццяў у парыжскім шматпавярховіку. Паводле задумы аўтара, раман можна чытаць з любога месца, выбраць любы паверх, сачыць за любым асобна ўзятым жыхаром, выбраўшы з апавядання любую гісторыю.
28. Гэнры Філдынг — Том Джонс
Гісторыя хлопчыка-знайды — жыццёвы гумар і сатырычная ўвішнасць.
27. Мэры Шэлі — Франкенштэйн
Віктар Франкенштэйн, малады студэнт з Жэневы, стварае жывую істоту з нежывой матэрыі. Імя створанага монстра ў рамане не згадваецца.
26. Элізабэт Гаскел — Крэнфард
Сельскія жыхары супраць сацыяльных зменаў, якія прынесла індустрыяльная рэвалюцыя.
25. Уілкі Колінз — Месяцовы камень
Т. С. Эліят казаў, што гэта “самы першы, самы доўгі і самы добры сучасны ангельскі дэтэктыўны раман”.
24. Джэймс Джойс — Уліс
Мадэрнісцкі шэдэўр — пераробка Гамэра з гумарам. Утрымлівае адзін з самых доўгіх сказаў у ангельскай літаратуры: 4391 слова.
23. Гюстаў Флабэр — Мадам Бавары
Пазашлюбныя сувязі як спосаб пазбавіцца пустаты правінцыйнага жыцця.
22. Э. М. Форстэр — Паездка ў Індыю
Выкрыццё абмежаванасці — саслоўнай, расавай, рэлігійнай, у якой аўтар бачыць крыніцу сацыяльнай трагедыі сучаснага чалавецтва.
21. Джордж Оруэл — 1984
Вялікі брат сочыць за табой!
20. Лорэнс Стэрн — Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі
Эксперыментальны раман, вельмі дзіўны, па сутнасці з’яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.
19. Гэрбэрт Уэлс — Вайна сусветаў
Што рабіць, калі на вас напалі марсіяне? Чхніце!
18. Іўлін Во — Сенсацыя
Крытыка рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару.
17. Томас Хардзі — Тэс з роду д’Эрбервіляў
Сэксуальныя падвойныя стандарты ў графстве Уэсэкс, сельская трагедыя.
16. Грэм Грын — Брайтанскі ледзянец
Гісторыя брайтанскага сацыяпата.
15. П. Г. Вудхауз — Джыўс і Вустэр
Прыгоды маладога ангельскага арыстакрата Бэрці Вустэра і яго камердынера Джыўса.
14. Эмілі Бронтэ — Навальнічны перавал
Змрочныя пусткі паўночнага Ёркшыра з навальніцамі і ўраганным ветрам служаць фонам для разгортвання сапраўднай трагедыі ў старажытнагрэцкім сэнсе гэтага слова.
13. Чарлз Дыкенс — Дэвід Каперфілд
Самы папулярны з раманаў Дыкенса, прычым не толькі ў англамоўных краінах, але і за мяжой.
12. Даніэль Дэфо — Рабінзон Круза
Гандляр рабамі церпіць караблекрушэнне, але знаходзіць Бога і туземца на незаселенай выспе.
11. Джэйн Остэн — Пыха і перадузятасць
Містэр і місіс Бэнэт абмяркоўваюць прыезд маладога джэнтльмена містэра Бінглі ў Нэзэрфілд-парк. Жонка ўгаворвае мужа наведаць суседа і завесці з ім больш цеснае знаёмства.
10. Мігель Сервантэс — Дон Кіхот
Авантурнае апавяданне пра чалавека 50 гадоў на змарнелым кані, які змагаецца з ветракамі.
9. Вірджынія Вулф — Місіс Дэлаўэй
Класічны твор у стылі «плыні свядомасці»
8. Джон Максвел Кутзэе — Ганьба
Ангельскі выкладчык у постапартэіднай Паўднёвай Афрыцы страчвае ўсё пасля таго, як спакусіў студэнтачку.
7. Шарлота Бронтэ — Джэйн Эйр
Бедная, невыразная і простая, але Рочэстэр усё роўна жадае ажаніцца з ёй. Незаконна.
6. Марсэль Пруст — У пошуках страчанага часу
Разважанне ў сямі тамах пра памяць і самы знакаміты ў літаратуры лімонны пірог.
5. Джозэф Конрад — Сэрца цемры
Першабытныя інстынкты, якія тояцца ў глыбіні душы кожнага чалавека, калі даць ім волю, цалкам падпарадкоўваюць яго сабе.
4. Генры Джэймс — Жаночы партрэт
Амерыканская багачка ў Еўропе выходзіць замуж за эгаіста, які пегліць усё, што варушыцца, а тое, што не варушыцца… ну, і далей па тэксце.
3. Леў Талстой — Ганна Карэніна
Які ўнёсак зрабіла Ганна Карэніна ў індустрыю моды? Туфлі на платформе.
2. Герман Мэлвіл — Мобі Дзік
Капітан Ахаў апантаны ідэяй помсты гіганцкаму беламу кіту, забойцу кітабояў, вядомаму як Мобі Дзік (у папярэднім плаванні ён адкусіў Ахаву нагу, і з тых часоў капітан выкарыстоўвае пратэз).
1. Джордж Эліят — Мідлмарч
1830-я, Англія, статус жанчын у грамадстве, прырода шлюбу, ідэалізм, карысталюбства, рэлігія, крывадушнасць, палітычныя рэформы і адукацыя.