Лета — самы час для разнастайных фэстаў ды іншых актыўнасцяў на вольным паветры. Зрабілі для вас падборку гучных музычных оўпэн-эйраў і не толькі, арганізаваных для беларусаў замежжа ў ліпені-жніўні і на пачатку верасня.
Tutaka-2024
Калі: 5 ліпеня, 17:00
Дзе: Warto (Przystań 1)
Уваход: вольны
У суботу, 5 ліпеня, у Познані адбудзецца купальскі фэст PAPARAĆ.
План такі:
Вадзіць карагоды
Спяваць традыцыйныя і сучасныя песні з музыкамі з розных гарадоў
Вучыцца новаму на варштатах
Глядзець тэатральныя перформансы
Знаёміцца, адпачываць, праводзіць час з сябрамі і знаходзіць аднадумцаў.
У лайнапе: Kmit-Ansambl, Offline Meetup, Applepicker, Zui, Babina Leta, Ilya semashkrvich, Stroppy Pie, Samogulov, Digital Activism.
Уваход вольны, але можна заданаціць на арганізацыю.
Пра тое, дзе яшчэ можна адзначыць Купалле ў Беларусі і за мяжой можна прачытаць у адмысловай падборцы.
Калі: 6 ліпеня, пачатак а 13:15.
Дзе: касцёл св. Ёзафа (ul. Ogrodowa 22, Лодзь)
Уваход: вольны
6 ліпеня, у нядзелю, адбудзецца сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай.
У праграме: святая імша аб заступніцтве Маці Божай Будслаўскай для Беларусі, пікнік і супольны грыль (прыносьце з сабой ежу, якой хацелі б падзяліцца), тэатр ценяў «Аб’яўленне Маці Божай у Будславе», спевы, конкурс на найлепшую беларускую страву.
Калі: 10-13 ліпеня
Дзе: Boryk kolo Grodka
Уваход: вольны
Ужо менш чым праз тыдзень, 10 ліпеня, ва ўрочышчы Boryk пад Беластокам стартуе, напэўна, самы маштабны на сённяшні дзень беларускі фестываль за мяжой. Сёлета фестываль святкуе свой першы юбілей — 5 гадоў.
«Наша мара, каб фэст стаў для яго наведвальнікаў адпачынкам на некалькі дзён. Калі нехта не захоча ўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях, закладзеных у праграму, то можа ж проста спакойна адпачыць. Велізарны плюс TUTAKA у тым, што ён праводзіцца на прыродзе, можна скарыстацца і лесам, і вадаёмам побач у Гарадку», — казалі арганізатары ў інтэрв’ю для Budzma. org.
Наведнікаў фэсту чакае надзвычай насычаная праграма:
● 2 полі для кемпінгу,
● 25 музычных канцэртаў,
● фудкорт і кірмаш рамеснікаў,
● дакументальнае кіно і актыўнасці для дзяцей,
● дыскусіі пра ідэнтычнасць, актывізм і будучыню,
● спектаклі і лекцыі,
● майстар-класы і выставы,
● акцыі салідарнасці з палітвязнямі і інш.
Сёлета на «Тутацы» зайграюць ды прымусяць нашае лета загучаць напоўніцу: «Дай дарогу», DZIECIUKI, Mandzik, ILO&FRIENDS, PAMIDORAŬ, Krambambula, Naviband, Papa bo Selektach ды многія іншыя.
Падрабязная інфармацыя на сайце фэсту. Там жа шмат карыснай інфы пра тое, як даехаць, дзе заночыць, што ўзяць з сабой, дзе набыць мерч і г. д.
Калі: 26 ліпеня
Дзе: Кракаў, парк Jordana
Уваход: вольны
Пікнік Lietucien. Фота: facebook.com/picnic.letucien
Беларускі пікнік у Кракаве сёлета адбудзецца ўжо шосты раз. Фестываль стаў магчымым дзякуючы салідарнасці беларусаў, якія збіраюць грошы на яго правядзенне.
На музычнай сцэне фэсту выступяць «Разбітае сэрца пацана», фольк-гурт Kriwi, дуэт ZUI, Наталля Куніцкая (вядомая як Mustelide), індзі-электронны праект Domsun, LilYury, 1АМ.
Апроч галоўнай сцэны, наведвальнікаў чакаюць турнір па спрынт-футболе, арт-маркет, дзіцячая зона, майстар-класы, фудкорт ды фотазоны. Апроч таго, сёлета на фестывалі з’явіцца новая псіхалагічная пляцоўка. Яе мэта, паводле арганізатараў, падтрымаць вас у шляху да жыцця без стрэсу і ў гармоніі з сабой.
За навінамі фэсту можна сачыць у інстаграме.
Калі: 23 жніўня
Дзе: тэрасы ў аквапарку ў Сопаце
Уваход: 192 злотых. Квіткі бярыце па спасылцы
MaraFest -2024. Фота з інстаграма фэсту
Арганізатары MaraFest пазіцыянуюць падзею як фестываль для максімальна шырокай аўдыторыі — беларусаў, украінцаў і палякаў.
Хэдлайнерам сёлета стане Parra for Cuva, таксама выступяць Анастасія Рыдлеўская і Natascha Polke. Іншых выступоўцаў пакуль не абвесцілі.
Апроч музычнай сцэны, на MaraFest гасцей фэсту чакаюць арт-маркет, фуд-корт, пляцоўка для дзяцей, фотазона ды разнастайныя дадатковыя актыўнасці.
Калі: 5 верасня
Дзе: летняя сцэна Progresja (Fort Wola 22, Warszawa)
Уваход: 150 злотых (дзецям да 12 гадоў — бясплатна). Квіткі па спасылцы
«5 верасня Letnia Scena Progresji ператворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі!» — пішуць арганізатары. Гледзячы на сёлетні лайнап, можна смела верыць, што так яно і будзе. На фэсце зайграюць: гурты Naviband, Крамбамбуля, Пятля Прыхільнасці, а таксама Iva Sativa і спецыяльны госць — падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.
«Гэта будзе вечар эмоцый, аўтэнтычнай энергіі і музыкі, якая аб’ядноўвае,» — абяцаюць арганізатары.
Да фестывалю яшчэ шмат часу, таму падрабязнасці невядомыя. За навінамі можна сачыць у інстаграме фэсту.