Ініцыятыва MALDZIS запрашае маладых беларусаў і беларусак, якія працуюць з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю, у Летнюю школу, якая пройдзе з 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года. Гэта прастора для тых, хто хоча шукаць новыя сэнсы, выходзіць за межы нацыянальнай настальгіі і наноў уяўляць, якім можа быць беларускі свет, заяўляюць арганізатары.
Тлумачыць Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS: "Менш чым за год ад нашага запуску мы пабудавалі ініцыятыву з грамадскім уплывам — і хацелі б дапамагчы новым праектам стаць лепшымі за нас".
Павел Мацукевіч і Рыгор Астапеня з першым выданнем «Жазла кіравання» Сімяона Полацкага, якое выкупіла ініцыятыва MALDZIS. Фота: Аліна Мазавец
▪️ 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінга і праектнага менеджменту.
▪️ Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.
▪️ Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.
▪️ навучаць свабодна і крытычна думаць пра беларускую ідэнтычнасць;
▪️ дадуць навыкі для таго, каб самой ці самому будаваць сваю беларускасць і прыцягваць людзей у яе.
Маладыя людзі да 30 гадоў, якія...
▪️ маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
▪️ навучаюцца на адпаведных напрамках;
▪️ проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.
Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.
Візавая падтрымка не аказваецца.
Час заняткаў указваецца па Мінску
Беларускі свет у новым свеце: выклікі і магчымасці
21 ліпеня, 17:30 — 19:00
• Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» у Chatham House, апякун ініцыятывы MALDZIS
• Павел Мацукевіч, былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS
З чаго пачынаецца беларушчына
23 ліпеня, 17:30 — 19:00
Максім Жбанкоў, культурны аналітык, культуролаг, філосаф
Свет Мальдзіса: вопыт, мэты, дасягненні
28 ліпеня, 17:30 — 19:00
Павел Мацукевіч, Рыгор Астапеня
Як працуе культурная дыпламатыя
30 ліпеня, 17:30 — 19:00
Павел Мацукевіч
Дыскусія «Як будаваць ідэнтычнасць»
4 жніўня, 17:30 — 19:00
Імёны спікераў і спікерак раскажам пазней
Вяртанне культурнай спадчыны: выклікі, магчымасці, вынікі і сэнсы
6 жніўня, 17:30 — 19:00
Павел Мацукевіч
Што такое (культурнае) лідарства. Мапа неабходных навыкаў і кампетэнцый
11 жніўня, 17:30 — 19:00
Дар’я Рублеўская, каардынатарка адукацыйных праграм, Head of Competence School
Арганізацыя і прасоўванне беларускага свету за мяжой
13 жніўня, 17:30 — 19:00
Спікер(ка) стане вядомы пазней
Дыскусія «Праектны (культурны) менеджмент»
18 жніўня, 17:30 — 19:00
• Воля Чайкоўская, заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка
• Вольга Мжэльская, арт-менеджарка, куратарка
• Вольга Кавальская, беларуская актывістка, культурная менеджарка і арт-куратарка. Заснавальніца public-art ініцыятывы Art Yard Community, сузаснавальніца і частка куратарскага калектыва «Куратарская група 4», менеджарка адукацыйнага кірунку праграмы ArtPower Belarus
• Мадэрацыя: Антон Раднянкоў, старшыня Рады Цэнтра новых ідэй
Сторытэлінг у дзеянні
20 жніўня, 17:30 — 19:00
Аляксандр Івулін, журналіст, вядучы ютуб-канала «ЧестнОК-LIVE», сувядучы праекта «Нешта будзе»
Як медыяменеджары глядзяць на культуру
25 жніўня, 17:30 — 19:00
Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы», вядоўца ютуб-канала «Ток»
Гавары як Моніч. Майстар-клас па публічнай камунікацыі пра культуру
27 жніўня, 17:30 — 19:00
Мікіта Моніч, мастацтвазнаўца, экскурсавод
Тэму абвесцяць пазней
1 верасня, 17:30 — 19:30
Дар’я Рублеўская, Павел Мацукевіч, Рыгор Астапеня
Напрыканцы анлайн-сесіі ўдзельніцы і ўдзельнікі мусяць прапанаваць асобную актыўнасць у межах двудзённага фестывалю MALDZIS. 20 аўтараў/к лепшых прапановаў будуць запрошаны да ўдзелу ў афлайн частцы.
Адукацыйныя блокі і ўдзел у фестывалі MALDZIS з уласнымі актыўнасцямі.
Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025
Калі засталіся пытанні — пішыце на hello@maldzis.world.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.