10.10.10… і гэтак далей…

101010

Напрыканцы  чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск) з поспехам прайшоў першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”. Ён атрымаў шырокі розгалас сярод аматараў сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама знайшоў добрую падтрымку ў сродках масавай інфармацыі. Постфактум паступіла вялікая колькасць тэлефанаванняў з пажаданнем поспехаў і просьбамі як мага хутчэй правесці наступны фэст.

Для таго, каб прыцягнуць увагу і надаць імпульс такому цікаваму і запатрабаванаму кірунку, арганізатары вырашылі правесці шэраг hand-made імпрэз, прымеркаваных да кожнага сезона, з выніковым фестывалем улетку.

img_5174

Такім чынам, восенню…

Усіх, хто жадае ўбачыць, як ствараюцца непаўторныя рэчы, пазнаёміцца з сакрэтамі майстэрства, а таксама сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае:

Літаратурны музей Максіма  Багдановіча

запрашае  прыняць удзел у творчым марафоне

“10.10.10…  і гэтак далей…”

Імпрэза адбудзецца – не здзіўляйцеся: 10.10.10

(10 кастрычніка  2010 года)

Імпрэза пачнецца – трымайцеся: 10.10.10

(у 10 гадзін 10 хвілін 10 секунд)

Імпрэза працягнецца (калі хопіць сіл): 10.10.10

(дзесяць  гадзін…)

Праграма  імпрэзы:

10.10. – урачыстае адкрыццё творчага марафона

10.10. − 17.00. − майстар-класы па hand-made:

– выраб аўтарскіх упрагожванняў, лялек;

– валянне поўсці;

– бісерапляценне;

– вышыўка;

– пластыка;

– арыгамі і г.д.

17.00. – 18.00 – выстаўка-кірмаш аўтарскіх работ

18.30. − 20.10. − музычная імпрэза, удзел у якой бяруць гурты Alta Mente, Ох.Ра

11.00, 14.00, 17.00 – экскурсіі па музейнай экспазіцыі

г. Мінск, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша)
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru

Уваход 5000 руб.