• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.08.2021 | Адукацыя

Рэкорд — 12 чалавек на месца. Расказваем пра самыя высокія конкурсы ва універсітэтах

Айцішнік, дызайнер, юрыст, лагапед і нават дзяржаўны праўленец. Гэтыя прафесіі найбольш карысталіся попытам у сёлетніх абітурыентаў, піша «Наша Ніва».


_20190521_bun-1282-bvljb.jpg 

БДУ

Самы высокі конкурс у вядучым універсітэце краіны — на спецыяльнасць «дызайн» (напрамак «камунікатыўны дызайн»). Ажно 12 чалавек на месца.

Па прахадных балах карцінка традыцыйныя. Рэкордныя парогі — на факультэце міжнародных адносін. Каб паступіць на «лінгвакраінаўнаўства», сёлета патрабавалася 384 балы (сума вынікаў ЦТ па трох прадметах і сярэдні бал атэстата), на «міжнароднае права» — 378, на «міжнародныя адносіны» — 374.

Сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў топавымі аказаліся «прыкладная інфарматыка» (362 балы), «хімія лекавых злучэнняў» (352 балы), «інфарматыка» (350 балаў) і «біяхімія» (333 балы).

Дарэчы, амаль чвэрць усіх стабальнікаў паступіла ў БДУ.

БДУІР

У айцішным ВНУ вялікі попыт на «чыстае» праграмаванне і электронную эканоміку.

Складаней за ўсё паступіць на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак. Прахадны бал на спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 371, «інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» — 362. На іншых факультэтах попытам найбольш карысталася навучанне на гульнявую індустрыю (361 бал), інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнэс-менеджменце і электронны маркетынг (па 360 балаў).

БДМУ

У будучых медыкаў найбольш прэстыжным кірункам застаецца стаматалогія. Сёлета конкурс там склаў 2,2 чалавекі на месца, а прахадны бал — 387. Каб бясплатна навучацца на фармацэўтыцы, трэба было набраць 365 балаў, на лячэбнай справе — 357.

БНТУ

Самы высокі конкурс тут на архітэктара — 4,3 чалавека на месца. Паступіць на гэту спецыяльнасць можна было з 338 баламі.

Сярод топавых кірункаў таксама маркетынг (прахадны бал — 346), эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (336), транспартная лагістыка (334). Перспектыўнымі абітурыенты таксама палічылі спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне і інфармацыйныя тэхналогіі» і «мытная справа» (і там, і там для паступлення трэба было набраць 331 бал).

БДЭУ

У эканамічным універсітэце нечакана здырыўся наплыў у дзяржаўныя праўленцы — 3,2 чалавекі на месца. У папярэднія гады конкурс быў удвая меншы.

Па балах самы высокі парог — на знешнеэканамічныя сувязі (361 бал). Абітурыенты з добрымі вынікамі ЦТ ішлі таксама на бізнэс-адміністраванне (348 балаў), сусветную эканоміку і паліталогію (па 340 балаў).

Што ў рэгіёнах?

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы самай запатрабаванай спецыяльнасцю стаў «міжнародны турызм» — 354 балы. З высокімі баламі паступалі на правазнаўства (329), нямецкую філалогію (328) і кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі (322). А найбольшы конкурс склаўся сярод будучых дызайнераў — 8,2 чалавека на месца.

Наплыў ахвотных вучыцца правазнаўству назіраўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Конкурс на гэту спецыяльнасць — 6,2 чалавека на месца, прахадны бал — 335. Таксама попытам карысталіся кірункі «бізнэс-адміністраванне» (330 балаў), «міжнародны турызм» (328 балаў) і «эканамічная інфарматыка» (322 балы).

Лагапед — гэта прафесія аказалася ў топе сярод абітурыентаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. На месца там прэтэндавала шэсць чалавек, а для паступлення неабходна было 310 балаў. Высокі прахадны бал назіраўся на паліталогіі (316), камп’ютарнай лінгвістыцы (314) і гісторыі і грамадазнаўстве (307).

Моладзь, якая ішла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, абірала прафесіі юрыстаў і праграмістаў. Конкурс на міжнароднае права склаў 6,3 чалавека на месца, на праграмнае забеспячэнне — 5,8, на знешнеэканамічныя сувязі — 3,4.

«Наша Ніва»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип