Вы жадаеце ведаць, што такое правы студэнтаў і чаму гэта важна? Разабрацца з пытаннем, хто такі студэнт? Якія ёсць праблемы ў студэнтаў і якія дзеянні па іх вырашэнню можна распачаць самастойна? Даведайцеся 12 лістапада на семінары “Правы студэнтаў простай мовай” у Мінску! Дэдлайн падачы заявак 10.11.
Праграма семінара, які адбываецца ў межах фестываля “Тыдзень студэнта”, уключае тэорыю і філасофію правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў, правы студэнтаў у грамадскім разрэзе, прававыя механізмы абароны правоў студэнтаў. Удзел у семінары – бясплатны.
Пра што семінар?
Першая частка семінара – пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, бо яны неразрыўна звязаны з Правамі студэнтаў. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека.
Другая частка семінара прысвечана Правам студэнтаў і прававым механізмам абароны правоў студэнтаў і грамадзяніна.
Таксама мы пагутарым пра студэнцкую супольнасць і ўніверсітэт, якімі яны павінны быць. Паспрабуем разабрацца, якія ў студэнтаў ёсць праблемы і як іх можна вырашыць.
Вядучыя праграмы — маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе ў Мінску 12 лістапада 2015 (чацвер) з 18.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 10 лістапада 2015 уключна.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правоў чалавека і правоў студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.