15 студзеня – круглы стол ў вёсцы Малая Люцынка

15 студзеня 2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца круглы стол па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі жыдоўскай культурнай спадчыны Валожыншчыны, у якім прымуць удзел прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Музея жыдоўскай гісторыі і культуры ў Беларусі, лакальнай краязнаўчай супольнасці.

Пачатак круглага стала а 13-й гадзіне ў в. Малая Люцынка, сядзіба “Марцінова гусь”.