• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.08.2021 | Каляндар

16-22 жніўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


16 жніўня 1874.

Нарадзіўся Аляксандр Уласаў

Аляксандр Мікітавіч быў з тых рэдкіх дзеячоў нашага адраджэння, якія менш пісалі самі, а больш стваралі магчымасцяў для іншых. Акурат ён заахвочваў да пісання ўсю абойму той старой «Нашай Нівы»: Купалу, Коласа, Ядвігіна Ш, Бядулю ды іншых. Паралельна займаўся лагістыкай, фінансамі, ганарарамі.

Аляксандр Уласаў.png

Паспеў паўдзельнічаць у Першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. Быў сябрам ЦК першай беларускай партыі — БСГ («Грамады»). Ягоныя далейшыя выдавецкія праекты — «Наша Доля», «Наша Ніва», «Саха» — мелі быць працягам рэвалюцыйнай барацьбы, але сталі нацыятворчымі справамі, праз якія мы ведаем сваіх класікаў «нашаніўскай пары».

У міжваенны перыяд Уласаў апынуўся ў Заходняй Беларусі. Спрабаваў займацца палітыкай, быў дэпутатам, кіраваў гімназіяй у Радашковічах. Увесь час пад пільнай увагай польскай паліцыі — за школьніцтва нават адсядзеў у турме. Не маючы сантыменту да Польшчы, шчыра вітаў 17 верасня 1939 года. Але неўзабаве быў арыштаваны, загінуў у няволі ў 1941 годзе.

17 жніўня 1934.

Створаны канцлагер у Бярозе-Картузскай

Сёння Бяроза — невялічкі гарадок на Берасцейшчыне. Менавіта ў ім на базе старых царскіх казармаў быў створаны адзіны ў міжваеннай Польшчы канцэнтрацыйны лагер для ізаляцыі «грамадска-небяспечных элементаў». Тут утрымлівалі зняволеных з усёй Польшчы, але найперш — украінскіх і беларускіх актывістаў. Траплялі таксама польскія камуністы або немцы.

Адзін з карпусоў лагеру у Бярозе-Картузскай.jpg

Акрэсленага тэрміну перабывання не было: аднойчы трапіўшы, можна было застацца надоўга. Як і са складам злачынства: мясцовая паліцыя магла пазначыць чалавека як «недабранадзейнага» і таго везлі ў Бярозу. Лагер быў сістэмай цяжкой рабскай працы ды здзекаў. Людзей рэгулярна збівалі, а маглі, напрыклад, выбіць зубы ды ўставіць у рот шланг з нечыстотамі...

У лагер траплялі таксама крымінальнікі, якія пазней казалі, што год у Бярозе можа лічыцца за некалькі ў любой іншай турме. «Палітычным» па вызваленні было забаронены распавядаць пра ўмовы ўтрымання. Шмат хто выходзіў з хранічнымі ды псіхічнымі хваробамі. Лагер праіснаваў да 1939 года.

18 жніўня 1891.

Нарадзіўся Макар Краўцоў

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» — радкі маршавай песні, вядомай кожнаму. «Ваяцкі марш» ці «Гімн БНР» — пішуць па-рознаму. Нехта паспяшаецца сказаць пра «народнае аўтарства», але верш мае свайго творцу — гэта Макар Касцевіч, які працаваў пад псеўданімам Макар Краўцоў.

Макар_Краўцоў.jpg

Краўцоў быў ветэранам Першай Сусветнай, які з фронту прыехаў у 1917-м у апанаваны рэвалюцыяй Мінск. Удзельнічаў ва Ўсебеларускім з’ездзе, у справах БНР. Для патрэбаў маладой рэспублікі у 1919-м напісаў той самы марш, які меўся адрознівацца ад жалобных народных песняў ці трагічнай лірыкі іншых паэтаў. Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну.

У міжваенны час жыў у Заходняй Беларусі, друкаваўся, перакладаў, спрабаваў займацца палітыкай. Праз баявы характар шмат з кім сварыўся, а Антона Луцкевіча нават выклікаў на дуэль. Пасля верасня 1939-га разам з іншымі беларускімі дзеячамі арыштаваны савецкай уладай. Паводле некаторых звестак, закатаваны ў турме ў Беластоку.

19 жніўня 1831.

Нарадзіўся Зыгмунт Чаховіч

«Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры...» — пісаў патомны шляхціч пра Паўстанне 1863 году. У тым паўстанні Чаховіч уваходзіў у створаныя паўстанцамі структуры ўлады ў Літве-Беларусі. Падтрымліваў Каліноўскага, але скептычна ставіўся да перамогі паўстання як такога.

Зыгмунт_Чаховіч_пад_канец_жыцця.jpg

Быў засуджаны царскімі ўладамі на смерць, але праз заступніцтва Канстанціна Радзівіла прысуд замянілі на 10, а пасля — 12 год Нерчынскіх руднікоў. Па вяртанні з катаргі жыў у маёнтку Малыя Бясяды на Лагойшчыне: радавую сядзібу на Віленшчыне канфіскавалі ды перадалі расейскаму генералу.

Важна, што на мяжы ХІХ і ХХ стст. сям’я Янкі Купалы жыла непадалёк маёнтку Чаховіча. Будучы класік завітваў у госці, каб пакорпацца ў багатай бібліятэцы шляхціча-катаржаніна, паслухаць успаміны. Пазней Купала апісваў свайго настаўніка як «ідэаліста і мройніка». Памёр у 1907 годзе.

20 жніўня 1938.

Расстраляны Уладзімір Пракулевіч

Як шмат хто са слуцкіх паўстанцаў, Пракулевіч да рэвалюцыі не звязваў сябе з беларускім рухам. На пачатку ХХ стагоддзя працаваў дробным чыноўнікам. Сімпатызаваў то марксістам, то эсэрам. З прыходам бальшавікоў да ўлады працаваў суддзём у мястэчку Вызна на Случчыне.

Пракулевіч - здымак з карнай справы.jpg

Увосень 1920-га Пракулевіч стаў адным з кіраўнікоў Слуцкага паўстання. Быў сябрам прэзідыюма на Першым беларускім з’ездзе Случчыны. Пасля паразы паўстання — у эміграцыі. Быў удзельнікам Берлінскай канферэнцыі, цягам якой большасць урадоўцаў БНР склалі свае паўнамоцтвы на карысць БССР.

Пракулевіч таксама паверыў у савецкую Беларусь, вярнуўся ў Мінск. Працаваў у Дзяржбібліятэцы БССР. Упершыню арыштаваны ў 1930-м па справе «Саюза вызвалення Беларусі»: сасланы ўглыб Расіі. Паўторна арыштаваны ў 1938-м, расстраляны. Па абодвух артыкулах рэабэлітаваны ў 1988-1989 гадах.

21 жніўня 2019.

Памёр Леанід Дайнека

«Меч князя Вячкі», «Жалезныя жалуды», «След Ваўкалака» — ці не першыя празаічныя творы пра ранні этап гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія сталі масавымі і папулярнымі. На мяжы 1980-90-х у грамадстве адчуваўся голад на нацыянальную гісторыю, пакладзеную на мастацкую прозу. Творы Дайнекі трапілі ў самае сэрца.

Леанід Дайнека.jpg

Больш раннія вершы 1960-х ды проза 1970-х зазвычай застаюцца паза ўвагай даследчыкаў. Як і асабісты шлях творцы, які зразумеў сваю беларускасць ды «іншасць» падчас працы ў Ніжнім Тагіле, далёка ад Радзімы.

Дайнека спрабаваў пісаць і пра гісторыю ХХ стагоддзя, але найбольш трапнымі атрымаліся раманы пра ВКЛ. У 2008-м выйшаў ягоны апошні раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеянне якога разварочваецца ў часы позняга сярэднявечча. Узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі прэміямі ды медалямі.

22 жніўня 1861.

Нарадзіўся Ігнат Буйніцкі

Легендарны тэатр Буйніцкага пачынаўся як шляхецкая забава. Сам Ігнат пісаў п’есы, якія ставіліся ў ягоным маёнтку. Гледачамі і выканаўцамі былі сябры або сваякі. У 1910-м па запрашэнні «Нашай Нівы» ўпершыню з трупай прыехаў у Вільню, дзе прайшла тэатральная вечарына — гэта быў пачатак кароткага, але лёсавызначальнага для нацыянальнага тэатра перыяду.

Ігнат Буйніцкі.jpg

Трупа дзейнічала адно з 1910-га па 1913-ы год. За гэты час Буйніцкі за ўласныя грошы так паставіў працу, што гастролі праходзілі не толькі ў Мінску, Паставах і Слуцку, але таксама ў Варшаве і Пецярбургу. Ён упершыню вывеў на сцэну матывы вясковага жыцця, а таксама больш за дзесятак сялянскіх танцаў, у тым ліку вядомую «Лявоніху».

Гастролі спыніліся праз фінансавыя цяжкасці: гледачы не маглі фінансаваць працэс, а спонсараў не знайшлося. У хуткім часе пачалася Першая Сусветная, Буйніцкага мабілізавалі ў войска. Нават там ён ладзіў тэатральныя пастановы для жаўнераў. Па адной з версій памёр у 1917-м акурат на сцэне. Па іншай — у шпіталі ад тыфу.

.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип